18 сакавіка стала вядома, што ўлады далі дазвол на правядзення «Свята Незалежнасці» ў Гродне ў Каложскім парку. Распачаўся збор сродкаў на свята: расказваем, як яго падтрымаць.
Свята адбудзецца 23 сакавіка з 13.00 да 17.00 з канцэртам, прамовамі, майстрамі і сцягамі.
— На сённяшні дзень вядома, што адмоўлена ў правядзенні акцыі ў Менску. Таму фактычна ў Гародні будзе цэнтральнае мерапрыемства па ўсёй Беларусі. Таму мы з задавальненнем запрашаем усіх беларусаў на святкаванне з 13.00 да 17.00 у Каложскім парку, — кажа Вадзім Саранчукоў з Партыі БНФ.
— Гэта можа стаць добрай традыцыяй і файным прыкладам унутранага турызму, калі мы ўсе разам паедзем у Гародню, як ездзілі ў Вільню на Вольскага і Ляпісаў, ці ў Гомель на першы канцэрт Brutto, — піша Павел Белавус Укантакце.
Таксама арганізатары просяць аб рэпостах і валанцёрскай дапамозе. «Патрэбны галовы і рукі для распаўсюду флаераў-запрашэнняў, арганізацыі пляцоўкі, дружыны на само мерапрыемства», — пішуць яны.
Канцэрт, выступы, месцы, дзе можна будзе пачаставацца і бавіць час дзецям, фотазона. «Месца, дзе будзе прыемна сустрэцца ўсім, хто адчувае ў гэты дзень свята», — кажуць арганізатары. У іх засталіся кантакты з мінулага года як з кропкамі харчавання, так і з фірмамі, якія арганізоўвалі дзіцячую пляцоўку, майстрамі, якія прадавалі свае рэчы. Таму арганізатары кажуць, што нават за пяць дзён паспеюць зрабіць свята.
Дазволена зарэгістраваная сімволіка і сімволіка, датычная тэматыкі мерапрыемства. Як і летась, плануецца арганізаваць службу ў Каложскай царкве.
Музычная праграма будзе абвешчана пазней. Вядома, што ёсць дамовы з некаторымі гродзенскімі і не толькі музыкантамі. Абяцаюць «зорны» склад выступоўцаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…