У беластоцкім ваяводскім упраўленні адкрылася асобная зала для абслугоўвання іншаземцаў. Таксама з’явілася магчымасць заняць чаргу праз інтэрнэт. Раней каб патрапіць туды замежнікам, у тым ліку беларусам, трэба было начаваць ля будынка ў машыне. Часта месцамі ў чарзе нелегальна гандлявалі, а на месца рэгулярна прыязджала паліцыя, бо знерваваныя людзі пачыналі разборкі.
Цяпер гэтыя з’явы павінны знікнуць, бо ў былой сталовай упраўлення адкрылі залу абслугоўвання замежнікаў з месцамі для чакання, піша poranny.pl. Ёсць таксама аўтаматы, якія выдаюць білеты з нумаркамі. Інфармацыя ў іх даступная на чатырох мовах: польскай, рускай, украінскай і англійскай. Калі даходзіць чарга, то замежніка запрашаюць падыйсці да акенца на той мове, якую ён раней выбіраў у аўтамаце. Калі ж запісацца загадзя праз інтэрнэт, то ў чарзе стаяць не прыйдзецца — можна выбраць не толькі дзень, але і канкрэтную гадзіну.
З кожным годам усё больш замежнікаў прыходзіць у ваяводскае ўпраўленне. Калі ў 2015 годзе іх было ўсяго 1765 чалавек, у 2017 — 6079, то за дзевяць месяцаў 2018 года — ажно 9259. Іх абслугоўвае 15 чыноўнікаў. Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі ўжо звярнуўся да ўраду па дадатковыя грошы на зарплаты, бо хоча ўзяць на працу дадатковых спецыялістаў па абслугоўванні замежнікаў.
Большасць людзей, якія звяртаюцца ў аддзел па справах замежнікаў, хоча атрымаць карту побыту: часовы (на 1−2 гады) або пастаянны від на жыхарства ў Польшчы.
[irp posts="90 451″ name="Трэнды змяняюцца. Google адсачыў, як працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу"]
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…