Людзі і справы

«Алые паруса» пераязджаюць. Каля 300 дзяцей расфарміруюць па бліжэйшых установах

З 19 верасня ў стыхійным парадку адмянілі заняткі ў дзіцячым пакоі «Алые паруса» па вуліцы Рэпіна. Прычынай стаў аварыйны стан будынка, дзе размяшчаюцца гурткі дадатковай адукацыі. Бацькі б’юць трывогу: каля 300 падапечных могуць застацца без сваіх захапленняў. Кіраўнікі цэнтра і адміністрацыя Кастрычніцкага раёна запэўнівае, што пра дзяцей не забудуць і перавядуць іх у іншыя месцы.

Дзіцячы пакой «Алые паруса» займае будынак былой карчмы канца 18 стагоддзя на тэрыторыі былой каралеўскай рэзідэнцыі Аўгустова. У міжваенны перыяд будынак быў жылым. Зараз ён стаіць пасярод спальнага раёну.

Да нядаўняга часу там працаваў дзіцячы пакой, што будзе ў будучыні пакуль невядома. Будынак знаходзіцца на балансе УЖРЭП Кастрычніцкага раёна.

Увечары 19 верасня каля старога будынка прайшоў сход бацькоў, кіраўніцтва цэнтра і прадстаўнікоў Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Кіраўніцтва адзначыла, што будынак дзіцячага пакоя ніхто не адбірае ў дзяцей, а закрываецца ён на рамонт. Але бацькі абураліся лёсам аб’екта і дзяцей, якія засталіся нечакана без сваіх захапленняў. Кіраўніцтва цэнтра «Прамень», куды адносіцца дзіцячы пакой, кажа, што дзяцей у максімальна хуткім часе расфармуюць па школах і ў бліжэйшы цэнтр творчасці.

«Будынак, дзе месціцца пакой „Алые паруса“, знаходзіцца ў аварыйным стане, — распавядае дырэктарка „Праменя“ Юлія Анісімава. — Гэта помнік архітэктуры 1782 года пабудовы і ў нас няма грошай рамантаваць яго. Там абсыпаецца тынкоўка і ляцяць камяні з фасада. Усё гэта пагражае жыццю і бяспецы дзяцей. Каб нiчога не здарылася, мы прынялі рашэнне перанесці гурткі на базы бліжэйшых школ і часткова нешта забіраем да сябе ў „Прамень“. Ніхто не кажа пра закрыццё гурткоў, навучальны працэс будзе працягвацца».

Будынак на вуліцы Рэпіна, дзе працаваў дзіцячы клуб «Алые паруса», у 18 ст быў карчмой, а ў пачатку ХХ стаў сядзібным домам сям'і О’Браен дэ Ласі.
«Будынак на Рэпіна мы проста не выцягнем, у будучыні пабудова застанецца на балансе УЖРЭП і магчыма там зробяць музей. Але для нас галоўнае, каб дзеці былі ў бяспецы. Так, бацькі баяцца, што дзеці застануцца без заняткаў, але ніхто гэтага не дапусціць. Мы зацікаўлены ў працоўных месцах і ў тым, каб дзеці атрымлівалі дадатковую адукацыю. У будучыні будзем разлічваць на горад і падшукваць пад «Алые паруса» новае памяшканне «, — дадала Юлія Анісімава.

Бацькі, чые дзеці наведваюць «Алые паруса», баяцца, што будынак забіраюць па іншай прычыне і ў будучыні там можа адкрыцца якая-небудзь гасцініца або кафэ. Адміністрацыя выключае такі варыянт і абяцае ўрэгуляваць пытанні з падлеткавым пакоем да канца тыдня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024