У маі 2018 мінскі брэнд адзення LSTR зрабіў калабарацыю з лідскімі кедамі: выпусціў бел-чырвона-белыя кеды з гербам «Калюмны». Стандартную назву мадэлі таксама абыгралі: ЛМ-17 ператварыліся ў ВКЛМ-17. Усю партыю раскупілі менш чым за суткі, а навіна пра кеды стала адной з самых папулярных у байнэце. Цяпер LSTR выпусцілі чарговую партыю гэтага абутку. Але іх няма ў крамах.

Кеды павінны былі з’явіцца ў продажы ад сённяшняга дня, паведамляў брэнд у сваім інстаграме. Але тыя, хто прыйшоў у крамы, расчараваліся — партыю з фабрыкі проста не прывезлі.

www.instagram.com/p/Bl3Tluxlybw/?taken-by=lstr_adziennie

«Наш вялізны заказ ляжыць на Лідскай фабрыцы з канца траўня. Заказ павінен быў быць выкананы цягам трох тыдняў. Мы чакаем ужо больш за два месяцы; кіраўніцтва не выходзіць з намі на сувязь; толькі нейкімі неймавернымі высілкамі нам удалося дабіцца адгрузкі невялікай часткі замовы. Што будзе далей і ці будзе нешта ўвогуле — вялікае пытанне. Фабрыка працягвае ігнараваць нашыя тэлефанаванні», — напісана ў інстаграме LSTR.

Наплыў пакупнікоў за кедамі прадстаўнікі брэнду называюць «фантастычным». І абяцаюць у бліжэйшым часе расказаць больш пра не самы прыемны досвед супрацоўніцтва з лідскай фабрыкай.

[irp posts="75 960″ name="Лідская фабрыка патлумачыла, чаму так павольна робіць кеды для LSTR"]

www.instagram.com/p/Bl7nGk-AVwn/?taken-by=lstr_adziennie

Гродзенцаў могуць зацікавіць таксама талстоўкі LSTR з гродзенскім прынтом, які распрацавала мастачка Ганна Лобач.

hrodna.life/2018/05/27/lstr-adziennie-lida-kedyi/