Горад

У парку Жылібера сталі заліваць першы каток у горадзе

У парку Жылібера ідзе падрыхтоўка лядовай пляцоўкі для катання на каньках. Традыцыйна яна размесціцца на тэрыторыі летняй танцпляцоўкі. Побач будзе працаваць пракат канькоў.

Пры найлепшым раскладзе гараджане змогуць нармальна катацца ўжо на бліжэйшых выходных. Катком як і раней займаецца прыватны прадпрымальнік Сяргей Бяспалаў.

У хакей на лядовай пляцоўцы гуляць будзе забаронена, бо традыцыйна туды прыходзіць шмат маленькіх дзяцей. На катку будзе асвятленне і музычнае суправаджэнне.

Цэны і час працы

У пункце пракату ёсць канькі памерам ад 30 да 46, усяго каля 100 пар. Цана ў буднія дні - 3 рублі, у выхадныя — 4. Час працы пракату ў буднія дні: 15.00−22.00. У выхадныя: 11.00−23.00.

У вобласці плануюць 100 каткоў і 50 хакейных каробак

У Гродне пакуль больш нідзе не пачалі заліваць каткі і хакейныя каробкі, бо надвор’е яшчэ не дазваляе гэтага рабіць. Трэба каб устойліва было ніжэй -5. Пажадана, каб са снегу была «падушка», асабліва там, дзе няма асфальту або спецыяльнага пакрыцця. Усяго ў Гродзенскай вобласці ў зімовы перыяд плануецца заліць каля 100 каткоў і 50 хакейных каробак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025