Пасля двух дзён пошукаў на вуліцы Валковіча спецыялісты з гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» пакінулі Гродна. З сабой яны забралі і часткі знойдзенай вайсковай тэхнікі - нямецкага цягача. У будучыні знаходкі выкарыстаюць для рэстаўрацыі якой-небудзь машыны часоў Другой сусветнай вайны.
За два дні пошукаў на Валковіча, дзе згодна з легендай быў закапаны нямецкі БТР, спецыялісты дакапаліся да глыбіні прыблізна двух метраў. Акрамя знойдзеных яшчэ на мінулым тыдні частак там жа быў знойдзены танкавы трос, некалькі тракаў ад гусеніц і іншыя невялікія часткі тэхнікі.
Па выніках сваёй экспедыцыі спецыялісты прыйшлі да высновы, што на Валковіча былі закапаны часткі нямецкага цягача. Такое меркаванне раней выказаў гродзенскі гісторык Дзмітрый Люцік.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…