Катавальныя прылады з квэста «Інквізіцыя», зробленыя па чарцяжах пражскага музея катаванняў, знайшлі новае месца ў музеі турэмнага побыту ў Гродне. Уладальнік квэста Дзяніс Сінкевіч перадаў іх туды цалкам бясплатна.
Пасля закрыцця квэста Дзяніс вырашыў прадаць свае катавальныя прылады, бо ў новым праекце яны яму не былі патрэбныя. На аб’яву адгукнуўся Лідскі замак, але экспанаты ім не падыйшлі. Доўгі час да Дзяніса ніхто не звяртаўся, а пасля ў яго паўстала думка перадаць прылады ў музей турэмнага побыту ў Гродне.
«У музеі маiмi экспанатамі зацікавіліся і ўжо на наступны дзень пасля званка прыехалі да мяне. Я аддаў усё бясплатна, бо там яны будуць у добрым стане, даступныя да прагляду ўсім жадаючым. Я задаволены, што эскпанаты апынуліся менавіта там», — распавёў Дзяніс.
У жніўні 2017 Дзяніс плануе запусціць новы праект, ён будзе звязаны таксама з квэстам на гістарычную тэматыку (ахоплены перыяд канец XIX пач. XX стагоддзя). Тэма — жыллё калекцыянера. За падрабязнасцямі можна будзе сачыць на сайце realgame.by
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…