У гродзенскім філіяле Парку высокіх тэхналогій у апошнія выходныя красавіка прайшоў 48-гадзінны міжнародны хакатон NASA Space Apps Challenge, мэтай якога з’яўляецца пошук інавацыйных рашэнняў глабальных задач з выкарыстаннем адкрытага API, распрацаванага NASA. Хакатон пад эгідай амерыканскага аэракасмічнага агенцтва праходзіў у Гродне ўпершыню. Пераможцам стала каманда Itibo SolarCity з праектам па кіраванні сонечнымі батарэямі на дахах дамоў.
Гэты ж праект атрымаў i прыз глядацкіх сімпатый. Другім намінантам, які прайшоў у наступны этап, стала каманда AirCot з праектам Sky Walker. Гэта дадатак для падарожжаў, які дазваляе ў час палёту глядзець славутасці горада, над якім пралятаеш.
Усяго ад гродзенскай лакальнай пляцоўкі ў міжнародным хакатоне удзельнічала сем каманд з рознымі ідэямі: ад сонечных батарэй на дахах да разліку верагоднасці жыцця на іншых планетах.
Мэтай штогадовага хакатона NASA Space Apps Challenge з’яўляецца пераадоленне прорвы паміж інавацыйнымі распрацоўкамі і іх практычным прымяненнем.
У гэтым годзе хакатон прайшоў у шосты раз і паставіў рэкорд па колькасці ўдзельнікаў і лакальных пляцовак: амаль 25 тысяч удзельнікаў, 187 лакальных пляцовак у 69 краінах па ўсім свеце. Беларусь прадставілі мінская і гродзенская лакальныя пляцоўкі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі праграмісты, UI-дызайнеры, фізікі, матэматыкі, геймдызайнеры, аналітыкі, астраномы, інжынеры і проста неабыякавыя да космасу людзі.
Усіх удзельнікаў хакатона аб’яднала галоўная тэма — планета Зямля. Каманды прапаноўвалі свае рашэнні самых розных задач у пяці катэгорыях.
Пасля завяршэння хакатона глабальнае журы пры ўдзеле экспертаў NASA на працягу трох тыдняў вызначыць лепшыя праекты па спецыяльных катэгорыях. Глабальныя пераможцы атрымаюць запрашэнне на запуск NASA.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…