Гістарычны забег «Гарадзенская Вандроўка» ўпершыню пройдзе ў Гродне 28 мая. Такім чынам вырашылі змяніць фармат традыцыйнага Прабег Міру, які мае 20-гадовую традыцыю.
Стартавы стрэл прабегу прагучыць на вуліцы Элізы Ажэшкі (каля плошчы Леніна) у 11.00. Пасля яго пачнецца незабыўнае «падарожжа» па знакамітай гродзенскай брукаванцы ўздоўж даўніх вулічак горада. Фарны касцёл, Кляштар бернардынаў, драмтэатр, Новы і Стары замкі - гэта толькі малая частка славутасцяў Гродна, у асяроддзі якіх можна будзе палепшыць асабістыя рэкорды (на дыстанцыях 5 або 10 км), а, магчыма, і замахнуцца на перамогу.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах могуць далучыцца ўсе ахвотныя.
Таксама ўдзельнікаў забегу чакаюць: святочная вячэра Паста-паці і экскурсіі. Госці свята змогуць паслухаць канцэрт на плошчы Леніна, паўдзельнічаць у конкурсах і акунуцца ў вясёлую атмасферу свята.
На забегу прадугледжаны залік «Каманднае першынства сярод арганізацый», па яго выніках будзе выяўлена лепшая спартыўная кампанія.
Для ўдзелу ў забегу неабходна зарэгістравацца на старонцы 42 195.by і аплаціць стартавы ўнёсак. За абнаўленнем інфармацыі можна сачыць сайце маерапрыемства.
Арганізоўваюць вандроўку Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Першая Таймінгавая Кампанія.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…