Білборды са схемамі турыстычных маршрутаў усталююць на ўездах у Гродна

На ўездах у Гродна да канца красавіка ўсталююць білборды з картамі-схемамі турыстычных маршрутаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.

Да канца красавіка на ўсіх асноўных уездах у абласны цэнтр з’явяцца спецыяльныя білборды, якія распавядаюць аб асноўных турыстычных маршрутах і накірунках у Гродне. Выкананы яны будуць у выглядзе карты-схемы. Усталяваць іх плануюць на ўездзе ў Гродна з Мінска з боку трасы М6, а таксама на літоўскім напрамку на вуліцы Горкага, на Індурскай шашы і іншых ўездах з боку Польшчы.

«Працягваецца напаўненне інфармацыяй партала grodnovisafree.by. Там змяшчаецца неабходная інфармацыя аб магчымасцях бязвізавага ўезду, падрабязная інтэрактыўная карта так званай бязвізавай зоны з указаннем усіх турыстычных аб’ектаў, а таксама гасцініц, кафэ, рэстаранаў, аграсядзіб, самых цікавых маршрутаў, прадстаўленыя анонсы культурных, спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў і многае іншае. Уся інфармацыя даступная на англійскай, польскай, рускай і літоўскай мовах», — адзначыў Яўген Ародзь. Ён падкрэсліў, што функцыянал партала пашыраецца.

[irp posts="10 283″ name="Гродна для турыстаў: не-галоўныя музеі горада, якія варта наведаць"]

Таксама працягваецца ў Гродне ўстаноўка інфармацыйных таблічак ля асноўных славутасцяў. Выкананыя ў выглядзе пюпітараў,
яны расказваюць на трох мовах як пра самі славутасці, вуліцы, архітэктурныя аб’екцы або ансамблі, так і пра цікавыя моманты з іх гісторыі. У цэнтральнай частцы горада таксама ўсталёўваюць на дамах шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц.

Папулярнасць Гродна ў замежных турыстаў расце. У парку «Аўгустоўскі канал», уключаючы Гродна і наваколлі, з 26 кастрычніка дзейнічае бязвізавы рэжым. Без візы госці могуць уехаць на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага, Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гродзенскага раёна і горад Гродна. З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму рэгіён наведалі амаль 9 тыс. іншаземцаў з 36 краін.

[irp posts="8336″ name="Для турыстаў і гродзенцаў. Дзе ў Гродне абмяняць грошы пасля 19.00?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025