Грамадзянін Расіі, які ехаў з Польшчы, спрабаваў увезці ў Беларусь агнястрэльную зброю і баявыя патроны, паведамілі на старонцы рэгіянальнай мытні 28 сакавіка. Легкавы аўтамабіль, у салоне якога знаходзіліся два пасажыры, ехаў праз пункт пропуску «Брузгі», за рулём быў грамадзянін Літвы.
Пры правядзенні мытнага кантролю ў аднаго з пасажыраў, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, пад верхняй вопраткай знойдзены рэвальвер. У ходзе далейшых праверачных мерапрыемстваў у канструктыўных паражнінах салона аўтамабіля выяўлены 46 патронаў, шрот, двусечны кінжал і кніга 1941 года выдання «Mein Kampf».
Па заключэнні эксперта Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці патроны з’яўляюцца 9-міліметровымі пісталетнымі баявымі патронамі Браўнінг, а рэвальвер — наразной агнястрэльнай зброяй.
У дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі па ўзбуджаная крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 333−1 КК, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…