Горад

«Тут я ўбачыў рэальнасць каталіцкага касцёла». Апостальскі нунцый пра прыезд у Гродна

У Гродне з 4 сакавіка з афіцыйным візітам гасцюе Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Гэта першы прыезд ватыканскага дыпламата на Гродзеншчыну. У ходзе вiзiта нунцый знаёмiцца з гродзенскiмi касцёламi i iх прыхаджанамі, а таксама мае намер пазнаёмiцца блiжэй з горадам i мясцовай уладай.


Спонсар рубрыкі - «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


У першы дзень свайго візіту прадстаўнік Ватыкана наведаў галоўны каталіцкі храм горада — Фарны касцёл, дзе сустрэўся з вернікамі i духавенствам. Таксама ён сустрэўся з выкладчыкамі і семінарыстамі Гродзенскай духоўнай семiнарыi.

На наступны дзень арцыбіскуп наведаў касцёлы ў мікрараёнах Дзевятоўка і Вішнявец, а таксама сустрэўся са студэнтамі-католікамі з Афрыкі i Азіі ў Брыгіцкім манастыры.

Нунцый Габар Пінтэр на сустрэчы з вернікамі ў Брыгіцкім манастыры. У храме прыхажане падзякавалі арцыбіскупа за прыезд у Гродна, а таксама перадалі яму падарункі. Фота: Руслан Кулевiч.

У панядзелак, 6 сакавiка, у апошні дзень візіту, нунцый плануе сустрэцца з праваслаўным духавенствам у Гродне, а таксама наведаць кіраўніцтва вобласці.

«Я вельмі рады і вельмі здзіўлены ўбачаным. Маю магчымасць бачыць сапраўдную рэальнасць каталіцкага касцёла, якую вельмі рэдка можна ўбачыць. Магу праінфармаваць Святога Айца, што ў Гродне я бачыў вельмі актыўныя і дынамічныя храмы, якія на самай справе прыносяць вялікую радасць. Пра візіт Святога Айца ў Беларусь, я ўжо шмат казаў, але магу паўтарыць, што ўсе мы чакаем і верым, што ён сюды прыедзе. Не ведаю калі гэта будзе, але ўсіх запрашаю маліцца з гэтай нагоды», — сказаў нунцый.

1
Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025