Сігнал аб тым, што чалавек скокнуў з Румлёўскага моста, паступіў у выратавальную частку ў 17.00, у панядзелак 27 лютага. Праз 22 хвіліны пасля сігналу ратавальнікі выявілі ўжо мёртвага чалавека каля чыгуначнага моста, яго прынесла туды плынню.

Загінулым апынуўся 75-гадовы пенсіянер. Меркаваная версія ратавальнікаў па якой ён скокнуў з моста — суіцыд.


Экстранную псіхалагічную дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі можна атрымаць у Гродне па тэлефоне 170. Тэлефонная лінія працуе штодня з 8.00 да 24.00. Набор з мабільнага тэлефона: 8 (0152) 75-23-90