Часовы вакзал з кантэйнераў у Беластоку. За ім бачна фрагмент старога вакзала.
Вядомы беластоцкі эка-актывіст Рафал Косна намагаўся спыніць будаўніцтва новага аўтавакзала. У пачатку студзеня 2017 года ён выслаў у магістрат ліст з пратэстам — так распачалася перапіска, якая магла заняць нават некалькі месяцаў, што сарвала б планы будаўніцтва. Аднак чыноўнікі вырашылі, што Косна не з’яўляецца зацікаўленым бокам у справе будаўніцтва і адмовіліся разглядаць яго зварот, піша poranny.pl.
Рафал Косна вядомы ў горадзе тым, што намагаецца блакіраваць вельмі многія будаўнічыя інвестыцыі.
Будаўніцтву новага аўтавакзала ў Беластоку пакуль што вельмі не шанцуе. Яшчэ ў кастрычніку 2016 года стары вакзал меў быць разбураны, а новы меў з’явіцца да чэрвеня 2017. Аднак дэмантаж старога будынка не пачаўся дагэтуль, хаця ўжо заканчваецца люты 2017. Паспець з будаўніцтвам па ранейшых тэрмінах ужо немагчыма.
Доўгі час дазволу на руйнаванне старога вакзала не давалі гарадскія ўлады, бо перавозчык — фірма PKS Nova — не прадставіла ўсіх патрэбных дакументаў. Тым часам стары вакзал ужо паспелі закрыць, а побач з ім паставілі часовы — з кантэйнераў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…