Адкрыты Кубак Гродзенскай вобласці па спартыўнай лоўлі рыбы з лёду на мармышку прайшоў 28 студзеня на возеры Малочнае ў вёсцы Парэчча. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 24 спартсмены з Гродна, Брэста, Слоніма, Баранавічаў, Ваўкавыска і Скідзеля.
Кубак Гродзенскай вобласці праводзіўся не ўпершыню, яго арганізуюць Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі рыбалоўны клуб.
Спаборніцтвы прайшлі ў сяброўскай канкурэнтнай барацьбе за галоўны Кубак. Яго ўладальнікам стаў прадстаўнік Гродна Сяргей Валынец, улоў якога склаў 770 г.
1 месца Валынец Сяргей (Гродна) 770 г.
2 месца Феткевiч Андрэй (Гродна) 766 г.
3 месца Калько Сяргей (Брэст) 742 г.
4 месца Буната Аляксандр (Брэст) 672 г.
5 месца Жалнерык Ілля (Юніёр Гродна) 614 г.
«Рыбаловаў-спартсменаў зімовая мармышка прыцягвае азартнасцью, пэўнай тактыкай і хуткасцю працэсу — спаборніцтвы доўжацца ўсяго 3 гадзіны. Рыбакі - гэта тыя, хто ловіць, здабывае рыбу, а рыбаловы — спартсмены, якія спаборнічаюць у якіх-небудзь відах рыбалоўнага спорту.
У Беларусі мармышка — традыцыйны від зімовай лоўлі. Таксама важная бюджэтнасць гэтага спорту. Надвор’е на спаборніцтвах было цалкам спартыўнае. Лёд на вадаёмах усталяваўся хоць і са спазненнем, але трывала і рыбакі спадзяюцца надоўга. Гэта дасць магчымасць нашым аматарам зімовай лоўлі не толькі палавіць у сваё задавальненне, але і па спаборнічаць», — распавёў Hrodna.life прадстаўнік Гродзенскага рыбалоўнага клуба Аляксей Смалякоў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…