Праз тры гады ў Гродна вярнуўся «Зімовы Кубак» па картынгу. Пазмагацца за званне мацнейшага 21 студзеня сюды з’ехалася больш за 30 спартсменаў з розных гарадоў Беларусі.
Пляцоўку для спаборніцтваў, якая знаходзіцца на базе пракатнага картынгу «Віраж», рыхтавалі на працягу двух тыдняў: завозілі снег, палівалі вадой.
У дзень спаборніцтваў была плюсавая тэмпература і здавалася, што гонка будзе сапсаванай. Але не: хуткасная язда па снезе даставіла задавальненне не толькі гледачам, але і некаторым гоншчыкам.
Спаборніцтвы праходзілі па трэкавай схеме. У кожным заездзе стартавалі па чатыры ўдзельнікі. Усе гоншчыкі дэманстравалі экстрэмальную язду ў заносе з шматлікімі разваротамі.
Адзін з арганізатараў спаборніцтваў гродзенскі гоншчык Аляксандр Гедрэвіч распавёў Hrodna.life, што надвор’е ўсё ж унесла карэктывы як у язду, так i ў вынiкi.
«Усё адбылося па плане, але з-за пацяплення траса, якую мы рыхтавалi два тыдні, амаль уся растала. Месцамі быў бачны асфальт. А гэта не для зімовых гонак. Тэхніцы па такой трасе было ездзіць цяжка, ад гэтага і дрэнныя некаторыя вынікі. Але ўдзельнікі засталіся задаволеныя спаборніцтвамі. Што тычыцца выступу гродзенцаў, то ў дзіцячай і юнацкай катэгорыях ёсць прызёры, а ў дарослай не атрымалася».
Па выніках усіх заездаў месцы размеркаваліся наступным чынам:
Клас «Е-Miнi»
1 месца — Паскуп Мацвей (Гродна)
2 месца — Сiвiрчукова Кацярына (Гродна)
3 месца — Лісоўскі Аляксей (Гродна)
Клас «Е-Юніёр»
1 месца — Ёдчык Ілля (Гродна)
2 месца — Сямашка Іван (Гродна)
3 месца — Карданец Максім (Мінск)
Клас «Е»
1 месца — Бойчанка Аляксей (Магілёў)
2 месца — Асташонак Аляксей (Магілёў)
3 месца — Шчалканаў Аляксандр (Мінск)
Усе пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды ад арганізатараў і спонсараў спаборніцтваў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…