Фота: Ірына Новік
Дзяржаўны тэатр песні і танца кітайскай правінцыі Ганьсу дасць канцэрт у Драмтэатры 21 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім аблвыканкаме. Уваход вольны.
Таксама ў гэты дзень у авальнай зале Новага замка адкрыецца выстава беларускай мастачкі Марыны Ільяшэвіч, якая працуе ў тэхніцы кітайскага жывапісу.
«Гродна быў названы сімвалічнай беларускай культурнай брамай Шаўковага шляху. Ініцыятыва надання гораду такога статусу была выказана міністрам культуры Барысам Святловым падчас міжнароднага форуму ЭКСПА „Шаўковы шлях“, які ў верасні праходзіў у кітайскай правінцыі. Аблвыканкам падтрымаў ідэю. Гэтыя мерапрыемствы стануць першымі крокамі ў яе рэалізацыі», — распавёў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.
У мерапрыемствах чакаецца ўдзел кітайскіх дыпламатаў, запланавана сустрэча ў аблвыканкаме.
Узаемадзеянне Гродзенскай вобласці і правінцыі Ганьсу вядзецца ў мэтах развіцця падпісаных паміж рэгіёнамі ў 2014 годзе пагадненняў і праграмы супрацоўніцтва на 2014−2020 гады па розных сферах. У 2015 годзе таксама падпісаны дагавор аб пабрацімскіх сувязях паміж Гродна і горадам Луннань гэтай кітайскай правінцыі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…