Яндэкс абнавіў і дапоўніў панарамы Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Зараз любы жадаючы можа ўбачыць сучаснае аблічча гэтых гарадоў: здымкі праходзілі восенню 2016 года. У Гродне зроблена больш за 24 тыс. здымкаў і 6 тыс. панарам, знята 175 км. Усяго на панарамах Гродна зараз 224 км.
У мінулы раз Гродна здымалі ў 2011-м. З тых часоў шмат што змянілася, таму Яндэкс зноўку сфатаграфаваў асноўныя вуліцы і раёны. На свежых панарамах лёгка знайсці будынкі, пабудаваныя ў апошнія гады. Здымачная група перазняла таксама шматлікія славутасці.
Усяго за час здымак у Беларусі панарамамабіль праехаў больш за 1200 кіламетраў і зрабіў звыш 148 тысяч кадраў. З іх атрымалася 37 тысяч панарам. Яны даступныя на yandex.ru/maps і ў мабільным дадатку Яндэкс.Карты. Уладальнікі сайтаў могуць убудаваць любую упадабаную панараму на свой рэсурс з дапамогай API Яндэкс.Карт.
Агулам на Яндэкс.Картах апублікаваныя панарамы больш за 400 гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі і Турцыі. З дапамогай сэрвісу карыстальнікі могуць убачыць месцы, у якіх ніколі не былі: напрыклад, падняцца на вяршыню Эверэста, перамясціцца ў Арктыку або прагуляцца па запаведніках Карэліі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…