Каля паўтысячы датаў з гісторыі Гродзеншчыны змяшчае восьмы выпуск Беларускага краязнаўчага календара, які выйшаў у выдавецтве «ЮрСаПрынт».
Выданне падрыхтаваў прафесар Аляксей Пяткевіч на краязнаўчым матэрыяле Гродзенскай вобласці. Рэдактар — Станіслаў Суднік. Каляндар выдадзены ў перакідным настольным фармаце.
Як паведаміў кіраўнік выдавецтва Аляксандр Рыжы, зараз рыхтуецца да друку яшчэ адзін каляндар — ад краязнаўцы Алеся Госцева. Год таму такі «фірмовы» каляндар выдавецтва ўкладаў краязнаўца Віктар Саяпін. Гэты каляндар мае сучасны насценны фармат. Тады рэдакцыя Hrodna.life/"Твой стыль" знайшла пяць прычын, чаму варта такі каляндар набыць.