Выстава, спевы і чытанне «Пагоні» на сямі мовах — гэта толькі частка імпрэзы «Паэзія высокага гучання», прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якая прайшла ў музеі паэта 13 снежня.
Вечар распачаўся з адкрыцця мастацкай мінівыставы, прысвечанай паэту. У гасцёўні «Доміка Багдановіча» на гасцей ужо чакаў дзявочы фальклёрны гурт «Кужаль» з каледжа мастацтваў, які прадставіў некалькі беларускіх народных спеваў. Пад час вечарыны былі ўзнагароджаныя пераможцы міжшкольнага брэйн-рынгу «Зорка Максіма Багдановіча», дзе шкаляры маглі прадэманстраваць свой узровень ведаў творчасці і біяграфіі паэта.
Прафесар Аляксей Пяткевіч перадаў з уласнай бібліятэкі ў дар для музея два рарытэтныя зборнікі: мінскае выданне першага тому зборніка паэзіі Багдановіча 1927 года, а таксама эмігранцкае выданне «Вянок паэтычнай спадчыны» 1960 года (Мюнхен-Ню-Ёрк).
Студэнты прачыталі «Пагоню» на сямі мовах: беларускай, расійскай, польскай, англійскай, нямецкай, латышскай і балгарскай.
У канцы супрацоўнікі музея пацешылі маленькіх гасцей батлеечным спектаклем «Цар Ірад», пасля чаго ў гасцёўні на ўсіх чакала гарбата з пачастункамі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…