У ноч з 31 снежня на 1 студзеня на плошчы Леніна адбудзецца святочная шоў-праграма «Гродна запальвае ў Новы Год», у рамках якой пройдзе флэшмоб «Запальвай, каб было ясна». Адначасова запаляцца ўсе светлавыя элементы ілюмінацыі, а людзі запаляць свае ўласныя агенчыкі.
Флэшмоб пачнецца роўна ў 01.55. Арганізатары з Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры плануюць зрабіць навагоднюю плошчу Леніна самай яркай ў Беларусі.
Дзеля бяспекі на плошчы будзе забаронены адкрыты агонь: прапануецца выкарыстоўваць бенгальскія агні, а таксама ліхтарыкі і экраны тэлефонаў.
У горадзе ўжо завяршаецца ўпрыгожванне навагодніх елак святочнай ілюмінацыяй. Запаляць усе елкі горада ў адзін дзень — 16 снежня, адразу пасля шэсця Дзядоў Марозаў.
На наступны дзень, 17 снежня, у Гродне на стадыёне «Нёман» адбудзецца традыцыйны «Навагодні прабег», у якім можа прыняць удзел кожны, хто прыйдзе ў святочным касцюме. Пачатак у 12.00.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…