Калі надвор’е дазволіць, то ўжо ў бліжэйшыя выходныя, як і ў мінулым годзе, на пляцоўцы «ZimaCity» для гараджан адкрыецца снежная горка.
Мінусавая тэмпература дазваляе весці работы на пляцоўцы, а адмысловая гармата стварае штучны снег. Пры марозным надвор'і трэба ўсяго тры дні, каб цалкам падрыхтаваць горку. Калі надвор’е захаваецца, то на выходных адкрыецца не толькі горка, але і каток.
Горка як і летась будзе адкрыта для ўсіх гараджан. Пракат спецыяльных надзіманых ватрушак будзе платны.