Выстава святочнай атрыбутыкі працуе ў сценах даўняга Сеймавага палаца. Як перажывалі зіму і калядны перыяд у прыватнасці можна пабачыць са старых здымкаў і паштовак. Сустрэць за святочным сталом можам нават славутага гродзенца Васіля Быкава.
Ёлачныя цацкі з ваты, шкла, кардону, пластыку, а таксама карнавальныя касцюмы і маскі, забаўкі - усё гэта пераносіць нас на 30−50 гадоў назад, да дзяцінства нашых бацькоў.
Асаблівую ўвагу заслугоўвае абраз, які прадстаўляе сцэну Хрыстовага Нараджэння — калі рэстаўратары пачалі чысціць карціну, аказалася, што яна напісаная на больш старой іконе.
На выставе працуе калядны кірмаш, дзе можна набыць падарункі і сувеніры да святаў працы гарадзенскіх майстроў.
Пабачыць выставу можна да 15 студзеня 2017 года.