Outlet у Беластоку пашыраецца: да зімовых святаў адкрыюцца новыя 1800 кв.м.

Першы ў Падляшшы аутлет-цэнтр Outlet Białystok рыхтуецца да пашырэння. 8 снежня новыя плошчы адкрые гіпермаркет Carrefour і пачне працу зусім новы магазін Media Expert. На вялікае адкрыццё выдатныя зніжкі падрыхтавалі і іншыя крамы, распавялі Hrodna.life у адміністрацыі цэнтра.

Адна крама — абноўленая, іншая — зусім новая

Outlet Białystok, па словах яго адміністрацыі, ужо цалкам гатовы да вялікіх перадсвяточных пакупак. У павялічаным гіпермаркеце Carrefour будзе ўсё, што неабходна для падрыхтоўкі да Калядаў і Новага года, а Media Expert дазволіць зрабіць сабе ці блізкім падарунак мары: тэлевізар, планшэт ці смартфон. Дарэчы, плошча Media Expert — больш за 800 кв.м., а адкрыецца ён 8 снежня ўжо ў 7.00.

Carrefour у сваю чаргу павялічыцца на больш чым 1000 кв.м. Гэта не толькі дазволіць мець больш шырокі асартымент, але і зробіць перасоўванне ўнутры крамы больш зручным, а сам Carrefour — больш сучасным.

Купі ў адной краме — атрымай зніжку ў іншай

У дзень адкрыцця Media Expert за кожныя выдаткаваныя 100 злотых можна будзе атрымаць зніжку 10 злотых на наступныя пакупкі - максімальна 50 злотых. Акрамя таго, кожныя дзве гадзіны можна будзе выйграць бонусныя карты на суму 100 злотых, а таксама прыняць удзел у акцыі «Анкета 750 злотых» — пасля пакупак запоўніць анкету на сайце mediaexpert.pl/ankieta і чакаць штотыднёвага розыгрышу прыза.

Да дня адкрыцця рыхтуюцца і аўтлет-крамы. Напрыклад, буцік Discounterra знізіць цэны на папулярныя жаночыя і мужчынскія курткі з 250−400 злотых да 25−50, а кашулі і майкі можна будзе купіць ужо ад 15−25 злотых. А ў першыя дні працы новых Carrefour і Media Expert — ад 8 да 11 снежня — іх кліенты могуць дадаткова атрымаць сертыфікаты на 25 злотых у Discounterra.

Discounterra гэта крама вялікіх брэндаў па маленькіх цэнах. Тут можна знайсці адзенне ад Mango, Bershka, H&M, Mexx і іншых вядомых фірм, заплаціўшы за якасць прымальную суму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025