Напярэдадні Дня нараджэння «Байцоўскага клуба» ў Моладзевым цэнтры «Гродна» 30 лістапада адбылося ўрачыстае ўшанаванне і ўручэнне ўзнагарод гродзенскім спартсменам, якія паказалі добрыя вынікі ва ўсходніх адзінаборствах на працягу 2016 года.
Сярод узнагароджаных былі вядомыя прадстаўнікі клуба Дзмітрый Варац і Улад Ядэшка, якія нядаўна вярнуліся прызёрамі з чэмпіяната Еўропы.
Гродзенскі «Байцоўскі клуб» адкрылі ў будынку кінатэатра «Кастрычнік» 1 снежня 2014 года. Аб’ект абсталяваў «Гроднааблкінавідэапракат» у рамках праекта «100 ідэй для Беларусi». За два гады існавання ў сценах «Байцоўскага клуба» былі выхаваны байцы, здольныя выступаць на міжнародных спаборніцтвах з добрымі вынікамі. Зараз тут займаецца каля 200 чалавек.
Клуб i спартсменаў павіншаваў генеральны дырэктар «Гроднааблкінавідэапраката» Юры Аляксей.
«Мы ўжо не першы раз ушаноўваем лепшых у Моладзевым цэнтры. Зусім нядаўна нашы хлопцы паспяхова выступілі на чэмпіянаце Еўропы, таксама на працягу года была вялікая колькасць перамог на розных спаборніцтвах. Калi ёсць вынiк, значыць клуб развіваецца ў правільным кірунку».
Для спартсменаў зладзілі святочны фуршэт і падрыхтавалі сюрпрыз — гульню ў гольф.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…