У Гродне пройдзе мультымедыйнае чытанне п’есы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен»

19 лiстапада ў Гродна прыедзе творчая суполка «Падазроныя ды без нагляду», якая прэзентуе п’есу «Сэкс мне не патрэбен» у новым для гродзенцаў фармаце незвычайнага мультымедыйнага чытання. П’еса «Сэкс мне не патрэбен» увайшла ў спіс лепшых на фестывалі маладой драматургіі «Любимовка-2016» у Маскве.

Чаго чакаць гледачам: відэа, гукавыя эфекты, задушэнне на пляцоўцы і сапраўды жывы аўтар! Пасля імпрэзы адбудзецца сустрэча з Лёхам Чыканасам і абмеркаванне п’есы.

Як сябе бачаць удзельнікі творчай суполкi, а таксама іх бачанне п’есы:

«Мы дарослыя самастойныя людзі, можам дазволіць сабе працаваць незалежна ад дзяржаўных устаноў і спонсараў-грантадаўцаў. У нас няма ніякай арганізацыйнай структуры, няма рэжысёраў, адміністратараў, жорсткіх часовых тэрмінаў, няма нават нязменных удзельнікаў. Мы не маем спецыяльнай «тэатральнай» адукацыі, але маем багаты жыццёвы досвед, неабходную літаратуру і інтэрнэт.

Працуем у зручных для нас фарматах: чытанне, акустычны канцэрт, пэрформанс. Эскіз спектакля «Сэкс мне не патрэбен» створаны як альтэрнатыва сістэме дзяржаўных тэатраў, прасякнутай хлуснёй, баязлівасцю, фанабэрыстай пагардай да ўсіх, хто не належыць да іх іерархіі. Калі ў грамадстве ёсць патрэба размаўляць на пэўныя тэмы па-за афіцыйным фарматам — пачынаецца самаарганізацыя. Пачынаюцца «Падазроныя ды без нагляду».

Чытанне п’есы адбудзецца 19.11.2016 у 19.00 у творчай прасторы «DOM46», вул. Лелявеля, 46.

Даведка па тэлефоне +375 (29) 5 800 882

Дадатковая інфармацыя на сайце: https://vk.com/dom46

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024