У Old City прыязджае выстава з варшаўскага цэнтра «Капернік»

Выстава «Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты» адкрыецца ў сераду, 2 лістапада, у 11.00 у гандлёвым цэнтры OldCity. На ёй будуць прадстаўлены 30 інтэрактыўных экспанатаў, якія прадэманструюць уласцівасці святла і іншыя незвычайныя аптычныя з’явы, выкарыстоўваючы павелічальнае шкло, перамяшчальныя люстэркі і многае іншае!

Экспанаты можна будзе не толькі бачыць, але і кранаць: амаль усё, што будзе на выставе, будуецца на ўзаемадзеянні з чалавекам. Наведвальнікі змогуць атрымаць незвычайныя ўражанні, даведацца, як працуе святло, з чаго складаецца вобраз, як ствараюцца аптычныя ілюзіі, а таксама пагуляць з ценямі і колерам, стварыць аўтапартрэт незвычайнага колеру, разгадаць галаваломкі і шмат чаго яшчэ.

Выстава будзе працаваць у ГЦ OldCity па вул.Дубко, 17 да 3 снежня.

Пн-чц, нд — 10.00−21.00

Пт-сб — 10.30 — 21.30

Кантактны тэлефон: (+ 375 29) 620−32−20

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025