Фота: gazeta.pl
У 2017 годзе колькасць чыгуначных спалучэнняў у суседнім з Гродзеншчынай рэгіёне Польшчы мае павялічыцца больш чым на палову. Цягнікоў з Беластока да Кузніцы будзе не два ў суткі, а ажно пяць. І не выключана, што іх канчатковай станцыяй стане Гродна, піша bialystok.wyborcza.pl.
Маршалак ваяводства Ежы Ляшчыньскі і дырэктар мясцовага аддзялення фірмы Przewozy Regionalne Яраслаў Глазер адзначылі, што на такое рашэнне паўплывалі меркаванні пасажыраў і шматмесячныя перамовы. Цяпер самае галоўнае, каб новымі рэйсамі карысталіся пасажыры, інакш, калі яны апынуцца незапатрабаванымі, іх ліквідуюць.
Дырэктар Глазер расказаў, што адзін з пяці цягнікоў Беласток-Кузніца мог бы быць падоўжаны да Гродна і ездзіць паралельна з ужо існуючым бесперасадачным вагонам Гродна-Кракаў ад фірмы Intercity.
А вось цягнікоў з польскай Чаромхі на станцыю Высока-Літоўск (Брэсцкая вобласць) дакладна пакуль што не будзе — там складана арганізаваць працу мытнікаў, ды і верагодна спалучэнне будзе нерэнтабельным.
У сувязі з мадэрнізацыя чыгуначных ліній, у Польшчы ў бліжэйшы год расклад будзе мяняцца ажно пяць раз: 11 снежня 2016, 12 сакавіка 2017, 11 чэрвеня 2017, 3 верасня 2017 і 15 кастрычніка 2017.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…