Гродзенскія габрэі сустракаюць 5777 год

Габрэі ўсяго свету, у тым ліку і гродзенскія, 2 кастрычніка пачалі адзначаць адно з найважнейшых святаў года — Рош Ха-Шана або інакш габрэйскі Новы год. Гэта свята адносіцца да ліку найбольш важных і з iм звязана многа сімвалічных абрадаў.

Рош Ха-Шана — адно з самых яркіх і маляўнічых габрэйскіх святаў. Назва перакладаецца з іўрыту як «галава года». Яно сімвалізуе «шосты дзень тварэння», калі Бог стварыў першага чалавека — Адама. У 2016-м Грыгарыянскім годзе яго святкуюць 3 і 4 кастрычніка, але ўрачыстасці традыцыйна пачынаюцца з заходам сонца напярэдадні, 2 кастрычніка. У гэты вечар габрэі збіраюцца на вячэрнюю малітву, жанчыны моляцца асобна ад мужчын.

У гарадзенскую сiнагогу на свята прыйшло каля 50 чалавек. Лічыцца, што ў гэты дзень прадвызначаецца лёс і падзеі ўсяго наступнага года. Габрэi кажуць, што гэта час, калі Усявышні чыніць суд над людзьмі.

Пасля малітвы, якую праводзіў рабін Іцхак Кофман, гасцям прапанавалі прайсці за святочны стол.

Рош Ха-Шана мае старажытныя кулінарныя традыцыі, адлюстраваныя ў рэцэптах габрэйскай кухні. У залежнасці ад мясцовасці пражывання, набор страў на габрэйскі Новы год можа трохі адрознівацца, але абавязкова падаецца рыба, як знак урадлівасці, абавязкова — галава рыбы або барана, якую павінен з’есці глава сям'і, каб быць на чале, а не ў хвасце.

Таксама падаецца салодкая хала з разынкамі, розная гародніна і садавіна, абавязкова яблыкі і мёд — прынята ў пачатку святкавання Рош Ха-Шана з’есці кавалачак яблыка, памачыўшы яго ў мёдзе, каб год быў салодкім і шчаслівым. Таксама прынята ёсці гранат — габрэі лічаць, што ў ім столькі ж зярняткаў, колькі запаведзяў у Торы.

Кульмінацыяй Рош ха-Шана з’яўляецца абрад трублення ў шофар (полы барановы рог). У яго трубяць у сінагозе падчас ранішняй малітвы 3 кастрычніка.

Згодна з іудзейскай традыцыяй 10 дзён ад пачатку Рош Ха-Шана да Ём-Кіпур (Суднага дня) — час, калі Бог судзіць увесь свет і выносіць прысуд: каму жыць, а каму памерці. Гэты час называюць «Страшнымі днямі» або «Днямі трапятання». У гэты час габрэям прадпісана прааналізаваць свае ўчынкі за папярэднi год і раскаяцца ў грахах. У гэтыя дні прынята вітаць адно аднаго пажаданнем быць упісаным у «Кнігу жыцця», куды Усявышні запісвае імёны праведных, якім наканавана пражыць наступны год.

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024