Мы просім у вас падтрымаць нас у самы складаны для Hrodna.life час.На гэтай старонцы мы сабралі ўсе магчымыя спосабы падтрымкі нашай рэдакцыі.
І ніжэй тлумачым, чаму гэта так важна.
Будуць ці не будуць існаваць беларускія медыі - залежыць выключна ад беларусаў: захочуць ці не захочуць яны гэтыя медыі падтрымліваць самі сваімі грашыма. Калі для вас важна існаванне выданняў, якія па-беларуску прасоўваюць уласную беларускую павестку і якія працуюць на блізкіх да рэальных беларусаў тэмах — падтрымайце нас.
Hrodna.life (да 2016 — «Твой стыль») ужо 18 гадоў штодзённа працуе для гродзенцаў - і тых, што жывуць у любімым горадзе, і тых, хто па розных прычынах пакінуў яго, але працягвае цікавіцца гарадскім жыццём.
Мы — адзінае ў Гродне цалкам дзвюхмоўнае выданне з асноўнай мовай — беларускай.
Мы — адзінае ў Гродне выданне, якое гадамі прапаноўвала чытачам мноства аўтарскіх тэкстаў на тэму грамадскіх арганізацый, актывізму, валанцёрства, культуры, гісторыі, хобі, экалогіі ды іншых.
І мы зараз не ў Гродне 🙁
Дзеля ўласнай бяспекі мы вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Але мы не пакінем нашую місію, тое, дзеля чаго некалі прыйшлі ў журналістыку. Нам трэба ператрываць змрочныя часы, каб вярнуцца і працягнуць яшчэ лепш рабіць сваю справу: расказваць гісторыі, паведамляць навіны, ладзіць івэнты і экскурсіі, выдаваць кнігі і г. д.
Будзем шчырымі: падтрымка беларускіх незалежных СМІ пастаянна скарачаецца. Пры гэтым у эміграцыі трэба нашмат больш высілкаў на фактчэк і крытычную ацэнку крыніц. Мы часта працуем без сацпакетаў, мы пазбаўлены падтрымкі родных, мы пачыналі за мяжой з нуля. І пры ўсім гэтым мы ўсё яшчэ з вамі.
Мы выдаткуем грошы на аплату працы журналістаў і рэдактараў. На доступ да інструментаў, якія дазваляюць нам працаваць хутка і эфектыўна, а таксама рабіць нашыя каналы прыгожымі. На доступ да патрэбных нам платных крыніц. На хостынг для сайта.
Вашыя грошы падтрымаюць 15 розных каналаў на розных платформах, на якія падпісаныя больш за 60 000 чалавек і якія праглядаюць штомесяц каля 1,7 млн чалавек!
Мы аптымізуем працэсы, аб’ядноўваем і дзелім кошты з калегамі, дзякуючы супольным праектам, абмяжоўваем выдаткі. Многае мы робім як валанцёры. Многія з нашай каманды зарабляюць грошы на іншых працах, але не кідаюць гэтай, бо лічаць яе важнай для гродзенцаў.
Мы, наколькі гэта магчыма ў эміграцыі, працуем з рэкламадаўцамі і ўжо забяспечваем частку сваёй працы продажам рэкламы. І гэта не надакучлівая банерка на паўэкрана, а якасна зробленая натыўка: цікавыя рэдакцыйныя матэрыялы з інтэграцыяй рэкламных элементаў.
Калі зрэалізуецца такі кепскі сцэнар, гродзенцы застануцца сам насам з прапагандай «Гродзенскай праўды», «Гродна Плюс» ці «Спутніка», а таксама тымі нібыта незалежнымі выданнямі, якія проста бяздумна перадрукоўваюць прапаганду. Знікне выданне, якое правярае інфармацыю, выбірае самае каштоўнае і адфільтроўвае інфармацыйны шум, кіруецца журналісцкімі стандартамі.
Больш за тое: важныя гродзенскія навіны знікнуць і з іншых беларускіх незалежных медыя, бо Hrodna.life — асноўны пастаўшчык рэгіянальнага зместу для найбуйнейшых нацыянальных СМІ.
Бяспечна падтрымаць Hrodna.life можна з карткі небеларускага банка. Не трэба захоўваць інфармацыю пра плацёж на прыладзе, калі яна можа апынуцца ў Беларусі, або на электроннай пошце, у якую можа ўзнікнуць патрэба зайсці камусьці з тэрыторыі Беларусі. Калі вы ў Беларусі, але вельмі хочаце нас падтрымаць, папрасіце зрабіць гэта надзейных сяброў, які не ў Беларусі і не плануюць туды ездзіць.
Мы не збіраем і не захоўваем вашых асабістых дадзеных. Яны могуць апрацоўвацца бяспечнымі плацёжнымі сістэмамі, якім давяраюць мільёны карыстальнікаў ва ўсім свеце.
Самая важная для нас — рэгулярная падтрымка. Яна можа быць невялікай, але штомесячныя плацяжы дапамогуць планаваць працу.
Калі вы падпісаліся на рэгулярныя ахвяраванні і не ведаеце, як адмяніць падпіску — напішыце нам на [email protected].
Мы падрыхтавалі для вас некалькі бяспечных спосабаў падтрымаць нас
Вы таксама можаце аформіць рэгулярную падтрымку праз бяспечную плацёжную сістэму Stripe ніжэй. Рэгулярная, стабільная і прадказальная падтрымка — самае важнае, што сёння патрэбна беларускім СМІ.
Нават невялікая ваша падтрымка лепш, чым яе адсутнасць! Мы верым у вас — і вы не пакідайце нас!