Зрабіць Гродна тусовачным і не замінаць людзям спаць? Глядзіце, якія месцы для гэтага пасуюць

У Гродне адкрылася шмат бараў і кафэ. Некаторыя знаходзяцца ў жылых дамах, частка ў непасрэднай блізкасці да іх. Такое суседства часам не радуе не толькі мясцовых жыхароў, але і наведвальнікаў і ўладальнікаў устаноў. Адны хочуць ноччу спаць, іншыя тусавацца да раніцы, трэція зарабляць грошы. Да іх можна дадаць і мясцовыя ўлады, зацікаўленыя ў прыцягненні турыстаў.


«Зажраліся?» Жыхарка цэнтра аб тым, як проста напляваць на іншага чалавека


Дзе ў Гродне можна адкрываць шумныя ўстановы, каб нікому не замінаць?

Тусовачныя дворыкі

Магчыма, большасць гараджан, шпацыруючы па Савецкай або Ажэшкі, нават не задумваюцца, што ў дворыку за ўсімі гэтымі будынкамі шмат прасторы, якая практычна не выкарыстоўваецца.

Увайсці ў панадворак можна праз арку з боку Ажэшкі з аднаго боку і з Тэльмана з другога (брама там часцей за ўсё зачыненая).

Калі б установы знаходзіліся ў адным з гэтых будынкаў, яны б ужо сапраўды не перашкаджалі нікому спаць.

Акрамя таго, у такім дворыку можна праводзіць мерапрыемствы на адкрытым паветры. Іх маглі б арганізоўваць як ужо існуючыя ў гэтых будынках бары і кафэ, так і новыя арандатары.

Як паказала практыка, «Апошняя вечарына лета 2019», арганізаваная ў дворыку «Акцэнта», карысталася вялікай папулярнасцю. Хоць, з-за наяўнасці паблізу жылых дамоў, мерапрыемства можна было праводзіць толькі да 23:00.

Яшчэ адзін патэнцыйна прыдатны панадворак знаходзіцца ў самым пачатку вуліцы Савецкай. Гэта вядомае ў Гродне месца: раней тут была галерэя «Крыга», а цяпер летам праходзяць «Танцы гарадзенскіх дворыкаў».

У дворыку засталося ўсяго пару жылых кватэр. Калі вырашыць пытанне з перасяленнем жыхароў, у горадзе можа з’явіцца яшчэ адзін тусовочный панадворак. Хутчэй за ўсё, ён стане такім ужо ў наступным годзе — у пустым будынку плануюць адкрыць рэстаран усходняй кухні, а ў адным з падвалаў - кафэ-пякарню.

Яшчэ адзін панадворак, які пакуль зусім не выкарыстоўваецца, знаходзіцца за барам «Карыца». Гадоў 10−15 таму там праходзілі канцэрты і было шумна. Цяпер, калі ў суседніх будынках няма жыхароў, традыцыю можна было б адрадзіць.

Піўзавод і адміністрацыя раёна

Патэнцыйна цікавае месца, дзе можна размясціць не толькі забаўляльныя ўстановы, але і музеі, гэта былы піўзавод. Праўда, аднаўленне вялікага комплексу, закінутага ўжо шмат гадоў і згарэлага часткова ў 2017 годзе, уляціць у капеечку. Але і ідэй па аднаўленні прапаноўвалі ўжо нямала — ёсць з чаго выбраць.


Як Калючынская не стала тусовачнай вуліцай: чаму жыхары супраць бараў


Прасцей з будынкам адміністрацыі Ленінскага раёна на Савецкай. Пасля пераезду чыноўнікаў, што можа здарыцца ўжо ў 2020 годзе, у цэнтры вызваліцца вялікі нежылы будынак. Там установы змогуць працаваць без абмежавання па часе.

Не толькі консульства

Яшчэ адзін панадворак, у якім можна шумець да раніцы, не замінаючы людзям спаць, знаходзіцца на вуліцы Будзёнага. Тэрыторыя дазваляе нават праводзіць невялікія канцэрты. Лакацыя магла б стаць папулярнай не толькі таму, што там знаходзіцца польскае консульства.

Пасля рэстаўрацыі для размяшчэння шумных пабаў маглі б згадзіцца старадаўнія падвалы ў цэнтры. Пакуль сапраўды абжыты старадаўні і глыбокі падвал толькі адзін — у кавярні «Раскоша». Іншыя яшчэ чакаюць свайго інвестара.

З’яўленне тусовачных панадворкаў, падвалаў і нават цэлых тэрыторый былых заводаў магло б стаць «фішкай» нашага горада.
Гараджане атрымалі б яшчэ большую разнастайнасць па установам, а турыстычны патэнцыял горада стаў бы прывабным не толькі для людзей пенсійнага ўзросту, але і для моладзі.


Тры гады бязвізу ў Гродне: новыя кавярні, мала грамадскіх прыбіральняў і расійскі бізнес

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024