Людзі і справы

Знайшлі ў сабе творчыя здольнасці і … злачынцаў. Акторкі Універсітэта Залатога Веку сыгралі у дэтэктыўнай гісторыі паводле Агаты Крысці

Загадкавую гісторыю дзесяці негрыцятаў прадставіла на суд гледачоў Творчая майстэрня тэатральнага мастацтва УЗВ. Прэм’ерны паказ п’есы «І нікога не засталося», паводле вядомага дэтэктыва Агаты Крысці «10 негрыцятаў», адбыўся 6 сакавіка і сабраў поўную залю прыхільнікаў. Спектакль стаў плёнам працы майстэрні за мінулы навучальны год. Адаптаваў да выканання сталымі акторкамі і паставіў п’есу кіраўнік майстэрні, рэжысёр Васіль Калач.

На сцэне — п’еса «І нікога не засталося» у выкананні творчай майстэрні тэатральнага мастацтва Гродзенскага Універсітэта Залатога Веку

Выбар твора Васіль тлумачыць заўсёднай актуальнасцю дэтэктыўнага жанра: «Гэта сурэёзная рэч, тут ёсць ідэя. І наогул, у дэтэктыве шмат дзеянняў для персанажаў. Нават у той час, калі героі проста сядзяць, ёсць напружанасць і дынаміка. Глядзець, і іграць такія творы заўсёды больш цікава, яны успрымаюцца лягчэй». Да таго ж, п’еса лёгка перайначыўся пад чыста жаночую трупу трорчай майстэрні «Як бачыце, гэта атрымалася зрабіць. З пазіцыі жаночых роляў вобразы аказаліся вельмі цікавымі.» Да ўсяго астатняга — актуальнасць тэатральнага дэтэктыва для сталых выканаўцаў і гледачоў Васіль бачыць у неабходнасці пастаяннай «працы мазгамі», не толькі эмацыянальнага, але і інтэлектуальнага ўключэння ў дзею.

Што да акторак, якія з выхадам на пенсію змянілі амплуа дзелавых жанчын на творчых асобаў, то для іх тэатральная праца не абмяжоўвалася толькі пошукам злачынцы на сцэне. Прымяраючы да сябе ролі гераінь, прышлося пакапацца і ў сваёй асобе, пашукаць водгукі на іх ва ўласнай душы.

«Былі пэўныя апасенні, і страшна было таксама. Бо казаць „акторскі досвед“ пра дзіцячыя спробы на ранішніках у школе ці ў інстытуце, гэта хіба занадта моцна, — дзеліцца ўражаннямі Святлана Кочэтава, што сыграла Эмілі Брэнт. — Вельмі падтрымлівала тое, што іграем для такіх самых, як мы. Думаю, што справіліся і не расчаравалі чаканняў.»

Святлана Кочэтава ў ролі Эмілі Брэнт. «У кожнай з нас ёсць часамі такая місіс Брэнт. Яна жыве «як паложана»

Знайсці вобраз сваёй гераіні, каторую Святлана назвала «чалавекам рамак», Святлане было не цяжка: «У кожнай з нас ёсць часамі такая місіс Брэнт. Яна жыве «як паложана». Для яе крок у права, крок у лева — не ёсць добра. У сабе таксама заўважаю падобныя абмежаванні. Часам трэба за іх выходзіць, а часам — прасцей заставацца ў звыклых рамках. А гэтая роля стала яшчэ адным крокам да разумення сябе. «

Вольга Енжыеўская, выканаўца ролі суддзі Элізабет Уоргрэйў: Зараз можна расслабіцца і паспрабаваць пражыць іншыя магчымасці. Здаецца, што магу сыграць любую ролю!"

Першым сцэнічным досведам стала роля суддзі Элізабет Уоргрэйў для Вольгі Енжыеўскай: «Увесь час хацела іграць, праца была звязана з абсталяваннем і зусім не творчая. Не хапала магчымасцяў выразіць сябе, бо мусіла быць строгай і сур’ёзнай.» Выйсці з гэтай ролі Вольга дазволіла сабе толькі выйшайшы на пенсію: «Зараз можна расслабіцца і паспрабаваць пражыць іншыя магчымасці. Здаецца, што магу сыграць любую ролю!»

Лілія Грыгарук, у спектаклі - Урсула Ломбард: «Праз ігру на сцэне я нібы пераадольваю сябе. Не ведаю якім чынам, але гэта дапамагае мне ў жыцці. Нават настрой падымаецца, калі адыграю. Сама сябе пачынаю паважаць»

Лілія Грыгарук іграе ў студыі ўжо чацвёрты год і прыходзіць на рэпетыцыі «з нязменнай асалодай». «Тэатр — гэта тое, што у мяне па жыцці не збылося. То зараз з задавальненнем тое кампенсую. Іграю з задавальненнем. Канечне, хвалююся, напэўна, дапускаю нейкія памылкі. Каб дужа строга сябе не судзіць, разбі паблажку на ўзрост і аматарства. Праз ігру на сцэне я нібы пераадольваю сябе. Не ведаю якім чынам, але гэта дапамагае мне ў жыцці. Нават настрой падымаецца, калі адыграю. Сама сябе пачынаю паважаць».

Святлана Елісеева ў ролі доктаркі Джыл Армстронг: «Увасобіць гэту жанчыну ўдалося без складанасцяў. У ва мне нашмат больш, чым ў гэтай доктарцы»

А вось Святлане Елісеевай прышлося нават абмяжоўваць сваю творчую натуру, каб сыграць ролю «проста доктара Джыл Армстронг»: «Я увогуле, чаго толькі не спрабавала ў жыцці. І самалётам кіравала, праўда, маленькім, і з парашутам скакала, вершы і карціны і зараз пішу. Акторскія спробы таксама былі, хаця і даўно.» Прадстаўляючы лекарку на сцэне, Святлана практычна была сама сабой. «Медыцынаю цікаўлюся з дзяцінства, і прафесію мела блізкую — хімік». Таму роля была для Святланы зразумелаю. Увасобіць гэту жанчыну таксама ўдалося без складанасцяў: «У ва мне нашмат больш, чым ў гэтай доктарцы» — мяркуе Святлана.

Святлана Захарава ў ролі Веры Клейторн: «Яна зусім іншая, не такая, як я. Пакуль працавала над роляю, увесь час думала — як сталася, што яна забіла ўласнае дзіця? Яна ж добры чалавек, і вось такое…»

Святлана Захарава, што выконвала ў спектаклі ролю Веры Клейторн, наадварот, перажывала за сваю гераіню: «Яна зусім іншая, не такая, як я. Пакуль працавала над роляю, увесь час думала — як сталася, што яна забіла ўласнае дзіця? Яна ж добры чалавек, і вось такое… Так шчымліва сумна рабілася, калі думала пра яе. Праз гэта прыйшло новае разуменне непрадказальнасці жыцця, таго, што не заўсёды мы маем права строга судзіць, і не заўсёды можам ад нечага заракацца.»

Шлях на сцэну для Святланы таксама пачаўся з выхаду на пенсію. Да таго жыццё складалася з працы ў банку, сям'і, дзецей і дома. «Раскрыць сябе не атрымлівалася. Рытм жыцця быў іншы, на гэта неставала часу. А зараз — вельмі вольна сябе адчуваю ў гэтай новай і невядомай стыхіі. А хвалявалася на сцэне — жахліва.»

Калектыў творчай майстэрні тэатральнага мастацтва па сканчэнню прэм’ернага паказа, разам з рэжысёрам, Васілём Калачом На здымку (злева на права) Святлана Кочэтава, Лілія Грыгарук, Святлана Захарава, Вольга Енжыеўская, Вольга Яроцкая, Святлана Елісеева, Таццяна Карташэвіч.

Рэжысёр аб працы сваіх навучэнак многа не расказвае, ківае галавой ў бок залі. Прыём публікі і ёсць найлепшая ацэнка працы. Што да асаблівасцяў працы са сталымі акторкамі, то Васіль бачыць ў сваім калектыве вялікі творчы патэнцыал: «Гэта маладых трэба муштраваць ці прымушаць. Сталых акторкі самі хочуць працаваць. У іх ёсць жыццёвы досвед, многае пражыта ва ўласным вопыце. Трэба толькі дапамагчы ім дастаць гэта з сябе і паказаць праз ролі на сцэне.»


Праект «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу» рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і прафінансаваны Фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Арганізатар праграмы ў Беларусі - міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне».

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024