Досведам выкарыстання сацыяльных сетак на карысць грамадству падзяліўся з гродзенцамі вядомы фатограф, блогер і грамадскі актывіст Антон Матолька. На сустрэчы 14 снежня, што прайшла Hrodnamediaroom, удзельнікі абмеркавалі, як віртуальная рэальнасць уплывае на актывізм, а таксама — чаму НЕ варта чакаць, што Матолька дапаможа. Hrodna-life вывеў з сустрэчы «Пяць правіл Матолькі»:

1. Мабілізаваць «канапавыя войскі»

Меркаваннем Матолькі, наяўнасць інтэрнэту і нечаканы дазвол дзяржавы на электоронныя звароты стварылі новыя магчымасці для грамадскага актывізму. Тыя самыя «канапавыя войскі», з якіх смяяліся 5 — 10 гадоў таму, зараз аказаліся войскамі стратэгічнага прызначэння. «Можна проста седзячы на канапе змяняць рэальнасць».

Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі

2. Масштабіраваць дзейнасць

Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі значна пашыраюць магчымасці і ўплыў кожнага грамадзяніна. З аднаго боку — у сеціве многае можна масштабіраваць, з іншага — прыбраць лідараў і падавіць грамадскі рух значна цяжэй. «Калі б быў інтэрнэт у час, як разбуралі гістарычны цэнтр Гродна, гэта была б зусім іншая гісторыя».

3. Прыцягнуць увагу да пытання

Карцінкі, мемы і паведамленні варта выкарыстоўваць, каб расказаць пра праблему. Праз пэўны час такія акаўнты пачынаюць чытаць розныя «супрацоўнікі», ад МНС да адміністрацыі горада. Нават калі вялікага рэзанансу на публікацыю няма, гэта робіць праблемы бачнымі «каму трэба» і спрыяе вырашэнню.

Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі

4.Падносіць праблему «на сподачку»

Пісаць у сацсеткі трэба, але трэба мець на ўвазе эфект «інфармацыйных бурбалак» у якіх мы там жывём. «У лепшым выпадку - пачуе сусед». Каб напоўніцу выкарыстаць сілу сацсетак, варта дубляваць інфармацыю хаця б электронным зваротам — падносіць праблему тым, хто можа і павінен яе вырашыць «на сподачку». Не проста ныць у фэйсбуку ці твітары, а шукаць магчымыя эфектыўныя спосабы камунікацыі. «Гэта дадатковае дзеянне зойме максімум 5 лішніх хвілін, але можа вырашыць праблему, што трымалася гадамі.»

Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі

5.Матолька НЕ дапаможа

Людзі хочуць, каб нехта за іх вырашыў усе праблемы. Раней прыходзілі ў СМІ, зараз ідуць да «ўмоўнага матолькі». З тэгам атрымаўся той самы эфект. Не: «Антон, пакажы — як, а Антон, прыйдзі і зрабі». Мэтаю стварэння тэга, па словах Матолькі, апроч жадання хайпануць і пасмяяцца быў намер паказаць, як не перанапружваючыся вырашаць мясцовыя праблемы: «Прыйшоў з работы, за пару мінут напісаў зварот у сеціве ці пост у сац сетках. Атрымалася — добра. Не атрымалася — працягнем іншым разам».

Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі


HrodnaMediaRoom — праект, у межах якога прходзіць шэраг сустрч з медыяэкспертамі з Беларусі і замежжа. Ён арганізаваны сумесна Беларускай асацыяцыяй журналістаў, рэдакцыяй партала Hrodna.life і Цэнтрам гарадскога жыцця. Гасцямі гродзенскіх сустрэч раней былі Аляксандр Фядута, Юлія Слуцкая, Ягор Марціновіч, Агнешка Рымашэўская, Паўлюк Быкоўскі ды іншыя.