Людзі і справы

«На нас глядзелі, як на малпаў». Гродзенец распавёў, як яго затрымаў АМАП і паказаў мітынгоўцам

Алег Сягоднік — мантажнік з Гродна, бацька траіх дзяцей. 31 кастрычніка яго і яшчэ аднаго веласіпедыста на праспекце Касманаўтаў затрымалі супрацоўнікі АМАП. Алега збілі і разам з сябрам загрузілі ў аўтобус, які пасля пад’ехаў да Кургана Славы. Там іх паказалі ўдзельнікам праўладнага мітынгу.

«Мы з сябрам былі каля Кургана Славы, глядзелі на калону аўтамабіляў, там жа быў праўладны мітынг. Пасля паехалі ў бок цэнтра. На праспекце Касманаўтаў каля ГІАП спыніўся аўтобус з АМАПам. Нікога на тратуары больш не было, і мы спыніліся.

Падбеглі супрацоўнікі, я нават паспеў сказаць «добры дзень». А яны нам крычаць: «Папаліся, вы каардынатары!» — і сталі біць мяне за налепку з «Пагоняй» і стужачку на ровары. З сябра яны знялі акуляры і гадзіннік, хацелі разбіць. Адзін з супрацоўнікаў заступіўся за яго. Ну якія мы каардынатары? Мы проста прыехалі паглядзець на мітынг", — распавядае Алег.

Прасілі паказаць «змагароў»

Мужчын затрымалі разам з роварамі. Пасля гэтага аўтобус пад’ехаў да запраўкі каля Кургана Славы. Туды сталі падыходзіць людзі з мітынгу.

«Спачатку нас маральна прыніжалі, потым некалькі жанчын прыйшлі да сілавікоў падзякаваць за тое, што так заўзята абараняюць родную зямлю ад „змагароў“. Казалі, што трэба больш жорстка іх біць, каб нават не думалі выходзіць. Потым наступная дэлегацыя падарыла ім тарты ў падзяку, фатаграфаваліся. А як даведаліся, што мы ў салоне, то прыйшлі ў захапленне: прасілі паказаць нас і нават ударыць. На нас глядзелі, як на малпаў нейкіх».

Толькі пасля гэтага Алега і яго сябра даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна. Там на іх склалі пратаколы затрымання і абшукалі.

«Тэлефона ў мяне з сабой не было, але ў міліцыі паглядзелі мае сацыяльныя сеткі, вызначылі як „змагара“. Пасля гэтага пасадзілі ў перапоўнены аўтазак і завезлі ў турму на Кірава. Там спачатку распранулі, прымусілі прысядаць галышом, а потым змясцілі ў камеру».

І сорам і радасць

У зняволенні Алег з сябрам прабылі двое сутак. Выпусцілі іх у панядзелак, 2 лістапада.

«Суддзя прыехаў і надаў мне толькі 5 хвілін свайго часу. Нават быў нейкі сведка, але ён казаў, што затрымліваў людзей на вакзале, а мы туды нават не даехалі. Далі ў выніку штраф 20 базавых. Калі выйшаў з турмы, на вуліцы ўжо чакалі сябры і родныя. І сорам і радасць, але вельмі крыўдна. Бо мне 540 рублёў плаціць. За што? За налепку і стужачку на ровары? І забраць я яго змагу толькі пасля аплаты штрафу».

На наступны дзень Алег пайшоў на працу і папрасіў прабачэння ў калег за тое, што адсутнічаў. Да медыкаў не звяртаўся. У яго да гэтага часу баліць нага і рэбры. На працы яму трэба капаць траншэю.

Hrodna.life звярнуўся па каментар з нагоды затрымання веласіпедыстаў у міліцыю. Ад каментара ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама адмовіліся.

Міліцыя не любіць веласіпедыстаў?

За апошнія паўгода ў Гродне пачасціліся выпадкі затрымання веласіпедыстаў. Напрыклад, 15 ліпеня ў цэнтры горада затрымалі 5 веласіпедыстаў. Іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве: нехта атрымаў некалькі сутак арышту, хтосьці штраф. Затрымлівалі гродзенцаў на роварах і ў першыя дні пасля выбараў, і пазней. 19 кастрычніка гродзенец Аляксей ехаў на ровары ў McDonald’s і апынуўся ў міліцыі. Хлопца пры затрыманні збілі.

Абнаўленне 16.11.2020 публікуецца з мэтай прадставіць грамадскасці розныя пункты гледжання

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024