Жыхары мікрараёна, каб патрапіць у аптэку або банк, вымушаныя дабірацца да Паўднёвага і Альшанкі. Яны хочуць гэта змяніць.

2 кіламетры да бліжэйшай аптэкі

Большасць жыхароў былога пасёлка «Фабрычны» — пенсіянеры і маладыя бацькі. Льготы для іх ёсць толькі ў дзяржаўных аптэках. Але аптэкі ў мікрараёне няма: да бліжэйшай дзяржаўнай — 1,9 км. У два бакі - амаль 4 км. Для пажылых людзей гэта шмат.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

«У нас жывуць пенсіянеры, якія з цяжкасцю да крамы даходзяць, — тлумачыць мясцовая актывістка Наталля. — А пра аптэку і гаворкі не ідзе! Даводзіцца ўвесь час прасіць суседзяў. Шмат сем’яў з дзецьмі. Як маці купіць лекі, калі муж, да прыкладу, на працы? Што, кінуць дзяцей дома і гадзіну на Агінскага тупаць або цягнуць хворае дзіця з тэмпературай з сабой?»

2,5 кіламетры да банкамата

У «Фабрычным» жыве каля 150 пенсіянераў. 85 з іх атрымліваюць пенсію на мясцовай пошце, якую нядаўна хацелі закрыць. Астатнім пералічваюць грошы на картку.

Да бліжэйшага банкамата або аддзялення банка — 2,4 км у адзін бок ці амаль 5 км туды-назад.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

«Мы тэлефанавалі шмат разоў, прасілі, усё без толку, — працягвае Наталля. — Зараз звярнуліся да грамадзянскай ініцыятывы «Гародня» і Аляксандр Лаўрэнцьеў узяўся нам дапамагчы. Разам напісалі зварот, цяпер подпісы збіраем. Суседзі радыя, што справа нарэшце зрушыцца з мёртвай кропкі.

Улады «ўвайшлі ў становішча» і захавалі пошту

Адсутнасць аптэкі і банкамата — не адзіная праблема жыхароў мікрараёна. З пачатку вясны пачалі хадзіць чуткі, што закрыюць пошту. Аддзяленне павінна было зачыніцца з-за падаражэння арэнды ў будынку былога Дома Культуры птушкафабрыкі.


Каардынатар ініцыятывы «Гародня»: «Людзі не давяраюць чыноўнікам. Я прапаную гэта выправіць»


Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

«Фабрычныя» актывісты змаглі дамовіцца з прадстаўнікамі адміністрацыі: паштовае аддзяленне пераносяць у будынак крамы «Родны кут».

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

«Мы вельмі задаволеныя такім рашэннем, — наперабой тлумачаць прадаўцы. — У нас амаль 150 квадратных метраў гандлёвай плошчы. Па правілах мы павінны былі нагандляваць на 8000 рублёў у месяц, але раён маленькі і гэта амаль ніколі не ўдавалася. Таму і заробкі былі нізкія. Зараз залу зрэзалі амаль на палову, адпаведна і норму таксама. Зарплата будзе вышэй! На асартыменце гэта ніяк не адаб’ецца».

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

Мясцовыя жыхары згодныя з такім кампрамісам. У той частцы будынка, дзе будзе пошта, яны просяць паставіць «невялікі аптэчны кіёск» з прэпаратамі першай неабходнасці.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

Актывісты спадзяюцца, што гарадская адміністрацыя і ў гэтым выпадку іх пачуе.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]