Суддзя Ларыса Барэль у судзе Ленінскага раёна Гродна 17 ліпеня прысудзіла Сяргею Калмыкову штраф 30 базавых велічынь (810 рублёў) паводле артыкулу 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Па іншым артыкуле (17.1 КаАП — дробнае хуліганства) яго апраўдалі.
Адміністрацыйны працэс у дачыненні да Сяргея Калмыкова пачаўся 17 чэрвеня. Сведкі - супрацоўнікі АМАПу Сяргей Клыжук і Алег Лычагін — распавялі, што 29 мая Калмыкова затрымлівалі ў сувязі з тым, што адбывалася на Савецкай плошчы (у той дзень на плошчы затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ некалькіх чалавек). Спачатку ў судзе яны тлумачылі, што Калмыкоў здаўся ім удзельнікам падзей, а пры затрыманні супраціўляўся і лаяўся нецэнзурна. У той дзень суддзя не вынесла прысуд і адправіла матэрыялы справы на дапрацоўку.
17 ліпеня разгляд справы працягнуўся. Усіх сведкаў апытвалі ў судзе нанова. Сведкі - супрацоўнікі АМАПу — гэтым разам сказалі ўжо, што не чулі, каб Калмыкоў лаяўся матам. Жонка абвінавачанага Ірына Калмыкова таксама была ў судзе сведкай. Яна распавяла, што Сяргей не супраціўляўся і не лаяўся пры затрыманні. Новыя паказанні дапамаглі апраўдаць гродзенца толькі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
«Абараняўся як мог, але ўсё роўна вінаваты, — распавёў Hrodna.life пасля суда Сяргей Калмыкоў. — Я прывёў усе доказы сваёй невінаватасці, запрасіў сведкаў, але ўсё роўна мяне караюць за непадпарадкаванне пры затрыманні. Я не ведаю, што рабіць далей — аспрэчваць ці не. Грошай на штраф у мяне пакуль няма».
Увечары 29 траўня Сяргей са сваёй дзяўчынай (з 12 чэрвеня жонкай) Ірынай прыехалі на Савецкую плошчу, каб паставіць подпіс за вылучэнне прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі. У той дзень на плошчы збіралі подпісы адразу за некалькіх прэтэндэнтаў. Паставіць свае подпісы пара не паспела — на пікеце пачаліся затрыманні. Сяргей кажа, што нічога супрацьпраўнага не рабіў, але яго затрымалі і на наступны дзень перавезлі ў Мінск. Спачатку яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а пасля ў СІЗА № 1.
Сяргея адпусцілі 5 чэрвеня. Ён вярнуўся ў Гродна. 15 чэрвеня яму прыйшла позва ў суд: у дачыненні да яго быў распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) КаАП.
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…