У Беларусі пасля 2020 года пад забарону і абмежаванні трапілі каля 20 кніг. Іх забаранялі за апісанне аднаполых адносін, па просьбе праўладных актывістаў і пасля прызнання экстрэмісцкімі. Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права рэдакцыя Hrodna.life сабрала пералік кніг, якія трапілі пад рэпрэсіі ў Беларусі.
Забароненыя кнігі ў Беларусі бываюць, умоўна, двух відаў. Часцей за ўсё такія кнігі ўключаюць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адбываецца гэта па рашэнні суда, звычайна з падачы якога-небудзь сілавога органа, напрыклад, пракуратуры.
Ёсць і больш нефармальныя віды забаронаў. Кнігу могуць негалосна забараніць распаўсюджваць праз дзяржаўныя кнігарні, могуць і націснуць на прыватныя, каб яны прыбралі непажаданую кнігу з паліц. Такое «тэлефоннае права» часта спрацоўвае пасля звароту ў мясцовыя органы праўладных актывістам накшталт Вольгі Бондаравай. Яна часта знаходзіць у кнігах «прапаганду ЛГТБ+» альбо «нацызм».
Што здарылася:
Гродзенскі гарвыканкам вырашыў выключыць «кнігі ЛГБТ-тэматыкі» з продажу ў крамах «ОZ кнігі». У Расіі пасля прыняцця ў лістападзе 2022 года закона аб забароне прапаганды кнігі былі таксама канфіскаваныя з шэрагу крамаў, а аўтары прызнаныя замежнымі агентамі.
Пра што кніга:
Кніга прысвечана гомасэксуальным адносінам двух юнакоў - піянера Юры і Валодзі, якія сустрэліся ў піянерскім лагеры летам 1986 года. Ім не ўдалося «перамагчы» сваю гомасэксуальнасць і ў працягу кнігі яны працягнулі адносіны, калі сталі дарослымі.
Што здарылася:
Кнігу знялі з продажу ў гродзенскай краме «Green». Кіраўніцтва гіпермаркета правяло разбіральніцтва пасля звароту актывісткі Вольгі Бондаравай.
Пра што кніга:
У кнізе «Мифы о Беларуси» разглядаюцца найбольш распаўсюджаныя міфы пра народ і краіну. «Беларусы — адзіны ў свеце народ, уяўленні якіх аб саміх сабе поўныя міфаў і памылак, часам вельмі дзіўных і нават недарэчных. Якую сферу жыцця ні вазьмі, усюды гэтыя міфы. Парадокс у тым, што да іх усе прывыклі, іх амаль ніхто не заўважае, не ўсведамляе», — піша ў анатацыі аўтар.
Што здарылася:
Кнігу знялі з продажу ў гродзенскай краме «Green». Кіраўніцтва гіпермаркета правяло разбіральніцтва пасля звароту актывісткі Вольгі Бондаравай.
Пра што кніга:
«Беларусь — неверагодна прыгожая краіна, багатая сваёй чароўнай прыродай. Нашая прырода разнастайная, а кожная паравіна года адметная і непаўторная. Лес і вада — нашая найвялікшая каштоўнасць, якой мы ганарымся. Але, на жаль, не кожны можа ўбачыць гэтую красу, асабліва жыхары вялікіх гарадоў, якім будзе даспадобы наш альбом. Фатограф чулым і пільным позіркам углядаўся ў беларускія краявіды і здолеў па-майстэрску перадаць іх магію. Альбом адрасаваны беларусам і шаноўным гасцям нашай краіны», — піша пра кнігу «Welcome to Belarus» аўтар.
Што здарылася:
У дзяржаўныя кнігарні ў траўні 2022 года паступіла распараджэнне: зняць з продажу раман Джорджа Оруэла «1984». Так што гэта забароненая ў Беларусі кніга — як мінімум у дзяржаўным гандлі. Пры гэтым у прыватных крамах яе ўсё яшчэ можна купіць.
Пра што кніга:
Антыўтопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства. Жыхары пазбаўленыя грамадзянскіх правоў і індывідуальнасці, ідэя парадку абсалютызуецца, існуе культ асобы Вялікага Брата, ад людзей патрабуюць поўнага і некрытычнага падпарадкавання ўладам.
Што здарылася:
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 кастрычніка 2022 года ўнёс кнігу ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пра што кніга:
Гэта дзіцячая кніга нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевіч». На думку выдаўца Андрэя Янушкевіча, кніга прыцягнула ўвагу сілавікоў яшчэ падчас ператрусу ў краме «Кнігаўка» ў траўні 2022 года. Тады супрацоўнікам ГУБАЗіК падалася падазронай афарбоўка карабліка на вокладцы — яны ўбачылі ў ёй схаваную бчб-сімволіку.
Што здарылася:
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 кастрычніка 2022 года ўнёс кнігу ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пра што кніга:
Гэта папулярнае гістарычнае выданне альбомнага фармату ад пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, праілюстраванае знакамітым кніжным ілюстратарам Паўлам Татарнікавым. Яно распавядае пра найважнейшыя падзеі гісторыі Беларусі ад сярэднявечча да канца XVIII ст.
Што здарылася:
Суда Цэнтральнага раёна Мінска 18 лістапада 2022 года прызнаў кнігу экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Пра што кніга:
Кніга-мемуары афіцэра СС пра Другую сусветную вайну. Пераклад з французскай выйшаў у Мінску ў выдавецтве «Папуры» яшчэ ў 2012 годзе.
Што здарылася:
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 12 студзеня 2023 прызнаў зборнік экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Пра што кніга:
Дакументы, якія змяшчаюцца ў зборніку, сабраны з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці. Яны адлюстроўваюць стаўленне насельніцтва заходніх раёнаў Беларускай ССР (да верасня 1939 года-паўночна-ўсходніх ваяводстваў Рэспублікі Польшча) да палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэнняў савецкай улады ў перыяд з верасня 1939 г. па чэрвень 1941 г.
Што здарылася:
Суд Ленінскага раёна Гродна ў красавіку 2022 года прызнаў кнігу экстрэмісцкімі матэрыяламі пасля заявы праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай.
Пра што кніга:
Аўтар кнігі рэканструяваў мінулае Беларусі праз сімвалы, колеры і вобразы. Ён апісаў беларускія народныя арнаменты, Крыж Еўфрасінні Полацкай, Біблію Скарыны, Статут ВКЛ, слуцкі пояс, нацыянальны сцяг і герб Пагоня. Найбольшую ўвагу аўтар звярнуў на ваенную сімволіку.
Што здарылася:
Кніга прызнана экстрэмісцкай па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 13 траўня 2022 года.
Пра што кніга:
Зборнік гістарычных артыкулаў.
Што здарылася:
Кніга прызнана экстрэмісцкай па рашэнні суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 17 траўня 2022 года.
Пра што кніга:
Гэта зборнік 85 інтэрв'ю з вядомымі беларусамі на 600 старонак. Інтэрв'ю бралі ў рамках перадачы «Ідэя X» на «Еўрарадыё» вядучыя Дзмітрый Лукашук і Максім Гаруноў. Яны пыталіся гасцей пра тое, у чым жа палягае беларуская нацыянальная ідэя.
Што здарылася:
Кніга прызнана экстрэмісцкай па рашэнні суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 17 траўня 2022 года.
Пра што кніга:
Адна з самых паспяховых і вядомых кніг сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. А таксама адна з самых вядомых забароненых кніг у Беларусі. Раман складаецца з шасці вялікіх гісторый, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі расійскага Рэйха, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха адпраўляецца на далёкі востраў, дзе будуецца ідэальная краіна Крывія? Што за пасланне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным берлінскім гатэлі?
Што здарылася:
Кніга прызнана экстрэмісцкай па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 12 верасня 2022 года.
Пра што кніга:
Падзеі гісторыі ў кнізе паказаны з нацыянальнага пункту гледжання. Аўтар распавёў пра найважнейшыя падзеі за 12 стагоддзяў на тэрыторыі рассялення беларускага этнасу: з узнікнення старажытных плямёнаў да незалежнасці Беларусі. Аўтар абверг многія міфы і памылкі.
Што здарылася:
Кніга прызнана экстрэмісцкай па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 7 кастрычніка 2022 года.
Пра што кніга:
У навуковай манаграфіі ўсебакова прааналізавана аграрная палітыка нацыстаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1941−1944 гг. Асаблівую ўвагу аўтар надала пытанням планавання, забеспячэння і ажыццяўлення на практыцы аграрных мерапрыемстваў. Гэта цікавы выпадак, калі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі трапляе цалкам навуковае выданне, заснаванае на гістарычных дакументах. У аснову манаграфіі Святланы Казловай пакладзена кандыдацкая дысертацыя аўтара, падрыхтаваная і абароненая ў 2006 годзе ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Ніякіх пярэчанняў гэтая праца тады не выклікала, яна без асаблівых праблем прайшла і абарону на навуковым Савеце інстытута, і зацвярджэнне Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй.
Што здарылася:
Суд Цэнтральнага раёна Мінска ў сакавіку 2023 прызнаў кнігу экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Пра што кніга:
Кніга Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А. складаецца з 30 казак, якія распавядае купцу-выдаўцу пісьменнік, які трапіў у доўг. З кожным днём казачны свет апавядальніка становіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзеянне, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ў рэшце рэшт мяжа паміж фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.
Што здарылася:
Суд Добрушскага раёна Гомельскай вобласці 16 сакавіка 2023 года ўключыў кнігу ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пра што кніга:
Гэта дакументальная аповесць журналіста Анатоля Гатоўчыца пра беларускага патрыёта і палітвязня Цімоха Вострыкава (1922 — 2007). Вострыкаў у складзе групы беларускіх эмігрантаў у 1952 годзе вярнуўся на радзіму як прадстаўнік Рады БНР, каб змагацца за яе незалежнасць, быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў зняволення. На волю выйшаў у 1975 годзе, жыў і памёр у Гомелі. Кніга выйшла ў Гомелі ў 2019 годзе.
Што здарылася:
Кнігу прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі па заяве пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска.
Пра што кніга:
Гэта зборнік вершаў. У анатацыі пазначана, што кніга апісвае «жыццё беларускага народа ў перыяд кіравання» Аляксандра Лукашэнкі. Аўтар называе кнігу «крыкам душы простага чалавека».
Кніга даступная ў інтэрнэце. Напрыклад, на платформе «Литрес». Адзіны водгук не вельмі пахвальны: «Не вядзіцеся на назву і анатацыю. Гэтая кніга не мае ніякага дачынення да жыцця беларускага народа. Гэта графаманскія, жахлівыя … нават вершамі не магу назваць … выхлапы эмоцый аўтара ў нібыта вершаванай форме».
Што здарылася:
Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 15 жніўня 2023 года «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі адразу чатыры кнігі беларускіх пісьменнікаў.
Пра што кніга:
Кніга выбраных твораў беларускай пісьменніцы выйшла ў серыі «Беларускі кнігазбор» у 2013 годзе.
Што здарылася:
Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 15 жніўня 2023 года «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі адразу чатыры кнігі беларускіх пісьменнікаў.
Пра што кніга:
Кніга выбраных твораў беларускай паэтэсы выйшла ў серыі «Беларускі кнігазбор» у 2000 годзе.
Што здарылася:
Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 15 жніўня 2023 года «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі адразу чатыры кнігі беларускіх пісьменнікаў.
Пра што кніга:
Кніга выбраных твораў беларускай пісьменніцы выйшла ў серыі «Беларускі кнігазбор» у 2002 годзе.
Што здарылася:
Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 15 жніўня 2023 года «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі адразу чатыры кнігі беларускіх пісьменнікаў.
Пра што кніга:
У аднатомнік беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева ўвайшлі вершы, паэмы, песні, апавяданні, нарысы і дзённікавыя запісы 1969−2009 гадоў. Кніга выйшла ў серыі «Беларускі кнігазбор» у 2009 годзе.
Што здарылася:
Творы ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Мінінфарма паводле рашэння суда Жыткавіцкага раёна ад 8 лістапада 2023 года.
Пра што кніга:
Двухтомны зборнік твораў класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча выпусціла дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» ў 2007−2008 гг. Да гэтага «экстрэмісцкімі» прызналі вершы класіка 1861 года «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда».
Што здарылася:
Кнігу прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі 6 снежня 2023 года суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна.
Пра што кніга:
У гэтай кнізе, якая грунтуецца на архіўных дакументах, разглядаюцца такія пытанні, як рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны, дзейнасць НКУС у канцы і пасля вайны, канцлагеры НКУС у БССР у 1944 г., турмы НКУС у Баранавічах, Слоніме, Нясвіжы, Навагрудку і інш.,
пасляваеннае жыццё ў заходніх раёнах Беларусі - праблема інвалідаў, дзяцей-сірот, стварэнне дзіцячых дамоў, закрытых прытулкаў для дзяцей рэпрэсаваных палякаў.
Што здарылася:
Рашэнне аб уключэнні кнігі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыняў суд Баранавіч і Баранавіцкага раёна 5 красавіка 2024 года.
Пра што кніга:
Кніга выйшла ў 2006 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў серыі «Белыя плямы беларускай трагедыі» (больш у гэтай серыі кніг не выходзіла). «Недозволенная память» ахоплівае гісторыю Заходняй Беларусі з 1921 па 1954 гады, тэкст заснаваны на архіўных фатаграфіях і дакументах.
У прадмове аўтар адзначае, што кніга ўяўляе сабой спробу рэанімаваць гістарычную памяць і «пераадолець неадназначнасць у ацэнцы падзей, якія адбываліся ў Беларусі, і ў прыватнасці ў Баранавіцкай вобласці, у 20−50-я гады ХХ стагоддзя».
Гэта забароненыя кнігі ў Беларусі па стане на 9 красавіка 2024 года. Спіс забароненых кніг мог пасля гэтай даты пашырыцца.
Святкаванне Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права заклікана спрыяць прасоўванню кніжнай справы і заахвочванню чытання. 23 красавіка — сімвалічная дата ў сусветнай літаратуры. Гэты дзень з’яўляецца гадавінай смерці шэрагу выбітных пісьменнікаў: Уільяма Шэкспіра, Мігеля Сервантэса і Інкі Гарсіласа дэ ла Вегі. Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА, якая адбылася ў Парыжы ў 1995 годзе, абрала гэтую дату для аддачы належнага кнігам і пісьменнікам ва ўсім свеце, заклікаючы заахвоціць кожнага атрымаць доступ да кніг.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…