Сіфон для прыгатавання кавы — рэч у нашых кавярнях амаль экзатычная і пакуль мала знаёмая. Спосаб прыгатавання кавы ў сіфоне адносяць да альтэрнатыўных — тых, што не патрабуюць выкарыстання эспрэса-машыны. Прыгатаваная паводле гэтых спосабаў кава называецца «павольнай» ці «слоў-кавай». Пацешыць зрок амаль містычным працэсам яе гатавання і пакаштаваць напой мы прыйшлі ў кавярню «Наша Кава».Для гатавання кавы ў кававым сіфоне выкарыстоўваюцца толькі монасарты кавы. Сумесі для альтэрнатывы не пасуюць, тлумачыць барыста Мікіта. Пра тое, што малоць зерне трэба непасрэда перад прыгатаваннем напою, зразумела ўжо па змоўчанню.
Вада, якую выкарыстоўваюць у прыгатаванні кавы, папярэдне падаграваюць прыкладна да 80−85°, колькасць — каля 250 грамаў. Такой порцыі можа хапіць нават на дваіх.Вада заліваецца ў ніжнюю колбу сіфона і грэецца адкрытым агнём. Відовішча агню ўпрыгожвае чаканы смак асалодай для зроку.Полымя тым часам стварае рознасць ціскаў паміж дзвюмя ёмкасцямі, што паступова прыводзіць да перамяшчэння вады ў верхнюю колбу.У гэты час трэба дадаць меленую каву, памяшаць ваду і закрыць крышкай. Праз мінуту неабходна памяшаць і яшчэ праз паўмінуты даць каве сцячы ў ніжнюю колбу. Такім чынам увесь працэс заварвання займае дзве хвіліны і строга адсочваеца па таймеру. Варта заўважыць, што працягласць заварвання кавы можа быць іншай. Гэта залежыць ад памолу. Чым больш ён грубы, тым больш доўжыцца працэс запарвання.Аляксей, другі барыста з «Нашай Кавы», расказвае, што ўтрыманне кафеіну ў каве, прыгатаванай з дапамогай сіфона, будзе вышэйшым, чым у класічнай, з эспрэса-машыны. Прычына — у больш працяглым кантакце кавы з вадой — дзве хвіліны супраць 30 секунд.П’юць каву, запараную такім чынам, са шкляных кілішкаў. Каб асвяжаць смакавыя рэцэптары ў час дэгустацыі, барыста раяць час ад часу рабіць глыток чыстай вады. Таму сервіроўка «слоў-кавы» абавязкова прадугледжвае шклянку з вадой.Рыхтуючыся пакаштаваць каву, прыгатаванаую ў сіфоне, лепш забыцца на звычайныя чаканні ад яе — смак можа неверагодна здзівіць. Кава раскрываецца адценнямі прысмаку сухафруктаў, ноткамі шыпшыны, персіка ці чарнасліву.
«Павольнасць» кавы, прыгатаванай такім спосабам, абумоўлена розным адчуваннем смаку ў залежнасці ад тэмпературы. Піць яе раяць у тры этапы: пару глыткоў гарачай, пасля напаўастылай і нарэшце, амаль халоднай. Той час, што неабходны для астывання напою, як мага лепш пасуе да спакойнай сяброўскай размовы ва ўтульным паўзмроку кавярні.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…