Гарадскія ўлады маюць намер 28 мая правесці аўкцыён і прадаць зямлю на вуліцы Міцкевіча пад будаўніцтва будынка грамадскага прызначэння. Калі знойдзецца інвестар, пад знос пойдуць дзве унікальныя драўляныя пабудовы Новага Свету.
Журналіст Hrodna.life разам з гісторыкам Мечыславам Супронам 10 красавіка пабывалі ў гарвыканкаме на прыёме ў старшыні Мечыслава Гоя. Ён абяцаў дать старым пабудовам яшчэ адзін шанец і выставіць на аўкцыён у пошуках новага ўладальніка. Але выйшла наадварот — самыя каштоўныя драўляныя пабудовы ў Новым Свеце рыхтуюць да зносу для будучага будаўніцтва гандлёвага цэнтра ці гасцініцы.
Па ўмовах аўкцыёна, которы прызначаны на 28 траўня, забудоўшчык зможа размясціць тут будынак грамадскага прызначэння. Ён будзе 2−3-павярховы, магчыма з мансардным паверхам, з памяшканнямі адміністрацыйнага, гандлёвага, бытавога прызначэння, гасцінічнымі нумарамі. Плошча ўчастка — 20 сотак.
Таргі пачнуцца з 24,3 тысяч рублёў. Адзначым, што ўладальніка яшчэ на этапе зносу чакаюць сур’ёзныя фінансавыя выдаткі. Згодна з падлікамі спецыялістаў гарвыканкама, арыентыровачны памер страт на дэмантаж старых дамоў - каля 467 тысяч рублёў.
Вуліца Міцкевіча ўтварылася ў другой палове XIX стагоддзя. На плане горада 1882 года яна ўжо пазначаная, але яшчэ не мае назвы, а вось на карце 1900 года вуліца называецца Сувораўская. Да пачатку Першай сусветнай вайны яна насіла імя рускага палкаводца. З другой паловы 1920-х гадоў яна называлася вуліцай Міцкевіча. З прыходам савецкай улады ў Гродне за вуліцай захавалася імя Міцкевіча, зацверджанае рашэннем гарвыканкама ад 15 студзеня 1940 года.
Вуліца уваходзіць у раён Новы свет. Сёння ад калісьці унікальнага раёна захавалася ўсяго некалькі каштоўных пабудоў. Сярод іх дамы № 7 і 9, якія былі пабудаваныя ў стылі рускага мадэрна. Ужо 5 гадоў тут ніхто не жыве.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…