Карыснае

Дзе беларусам аформіць «Зялёную карту» для выезду за мяжу?

Беларускія страхавыя кампаніі з 17 траўня перасталі афармляць страхоўкі для выезда за мяжу па «Зялёнай карце». Hrodna.life сабраў інфармацыю пра тое, дзе зараз можна аформіць страхоўку, колькі яна каштуе і на якія краіны распаўсюджваецца.

Выява ілюстрацыйная. Калаж: Shoppingpl.com

Што такое «Зялёная карта»?

«Зялёная карта» — гэта страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. У выпадку ДТЗ за мяжой, калі будзе вінаваты застрахаваны, пацярпелы гарантавана атрымае кампенсацыю ад страхавой кампаніі. Агулам у сістэму «Зялёная карта» уваходзіць 48 краін. З 1 чэрвеня 2023 года ўсе краіны Еўрасаюза, а таксама Ісландыя, Нарвегія, Велікабрытанія і Швейцарыя перасталі прызнаваць беларускія і расійскія «Зялёныя карты». У сувязі з гэтым у Беларусі перасталі афармляць «Зялёныя карты». Але дакумент абавязковы пры выездзе за мяжу для ўсіх транспартных сродкаў.

Дзе зараз можна аформіць страхоўку

Літва

Страхоўку на тэрмін ад 15 да 90 дзён можна аформіць у пунктах пропуска:

  • Каменны Лог — Мядзінінкай. Страхоўку афармляюць пасля літоўскага памежнага кантроля кругласутачна. Месца афармлення — Medicinos bankas, размяшчаецца злева за пагранічным кантролем.

15 дзён — € 25

30 дзён — € 35

  • Катлоўка — Лаворышкес. Страхоўку афармляюць кругласутачна перад пагранічным кантролем у белым кіёску. Таксама там размяшчаецца абмен валют і служба Tax Free.

15 дзён — € 25

30 дзён — € 35

  • Беняконі - Шальчынінкай. Страхоўку можна аформіць кругласутачна у шэрай будцы (15 дзён — € 42, 30 дзён — € 66) альбо ў банку (15 дзён — € 25, 30 дзён — € 35) на памежным пераходзе.
  • Прывалка — Райгардас. Страхоўку можна аформіць кругласутачна на пункце пропуска Райгардас.

15 дзён — € 28

30 дзён — € 48

На памежных пунктах пропуска «Лоша — Шумскас», «Відзы — Твярячюс», страхоўкі не афармляюць.

Латвія

Пры ўездзе ў Латвію страхоўку можна аформіць у пункце пропуска «Грыгароўшчына — Пацерніекі». Страхоўку афармляюць на тэрмін ад аднаго месяца да года. Цана страхоўкі на месяц € 100.

На памежным пункце пропуска «Урбаны — Сілене» страхоўкі не афармляюць.

Польшча

На памежным пункце пропуска «Брэст — Цярэспаль» страхоўкі перасталі афармляць 18 траўня. Гэта адбылося паводле рашэння каменданта. Пры адсутнасці страхоўкі польскія памежнікі разварочваюць аўтамабілі назад.

Як аформіць «Зялёную карту» анлайн

Каб аформіць страхоўку анлайн патрэбна:

  • фота альбо сканы дакументаў:
    • тэхнічны пашпарт на аўтамабіль (з двух бакоў);
    • старонка з фотаздымкам пашпарта ўладальніка аўтамабіля;
  • пазначыць від паліва і аб’ём рухавіка;
  • прабег аўтамабіля;
  • дата першага атрымання пасведчання кіроўцы (які стаж кіроўцы);
  • адрас пражывання, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты, на які перыяд патрэбна страхоўка (ад аднаго месяца да аднаго года) і ад якога чысла яна будзе дзейнічаць.

Але зараз не ўсе страхавыя кампаніі ў Польшчы афармляюць страхоўкі, калі аўтамабіль не знаходзіцца ў Польшчы. У Telegram-чаце «ГраницаBYPL» раяць ехаць праз Літву і купляць страхоўку на літоўскай мяжы.

Даведацца ў якіх краінах ёсць магчымасць зрабіць страхоўку анлайн

Перад паездкай трэба праверыць, што страхоўка аформлена і дзейная. На сайце трэба пазначыць нумар транспартнага сродка альбо VIN-нумар. Гэта можна зрабіць на сайтах:

Польшча: Ubezpieczeniowego Funduszu Gwarancyjnego;

Літва: Літоўскае бюро страхаўшчыкоў транспартных сродкаў;

Латвія: Латвійскае бюро страхаўшчыкоў транспартных сродкаў .

Дзе працуе страхоўка і што будзе за яе адсутнасць

Страхоўку прызнаюць дзейнай на тэрыторыі Еўрапейскага саюза і Швейцарыі. Пры ўездзе на тэрыторыю Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі трэба асобна заключыць дамову памежнага страхавання ў страхавых арганізацыях гэтай краіны.

У Польшчы за адсутнасць страхоўкі на аўто замежнік будзе вымушаны заплаціць штраф каля 7 тыс. злотых (больш за € 1,5 тыс.)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024