Яўгена Аснарэўскага гродзенскія фэйсбучане добра ведаюць па краязнаўчых нататках ды ініцыятывах у абарону гістарычнай спадчыны горада. Гэтым разам ён здзівіў сваіх прыхільнікаў зменай жанру і напісаў гістарычны дэтэктыў «Трыкутнік караля».
Рашэнне аб выданні кнігі на паперы Яўген пакідае за чытачамі. Ён мяркуе выдаць яе такім накладам, які чытачы гатовы аплаціць заранёў. Пазнаёміцца з прыгодніцкім дэтэктывам можна на старонках Hrodna.life.
«Гэтую кнігу я вырашыў напісаць больш за год таму, хоць асноўная канцэпцыя існавала раней. Натхніла публікацыя майго фэйсбучнага сябра Уладзіміра Садоўскага, які напісаў беларускамоўны зомбі-хорар, жанр вельмi рэдкі ў беларускай літаратуры. Прачытаўшы твор, захацелася і самому напісаць што-небудзь у „лёгкім“, забаўляльным жанры. У выніку з’явілася дэтэктыўная аповесць з элементамі гістарычнай прозы і так званага містычнага рэалізму», — кажа Яўген Аснарэўскі.
«У сюжэце прысутнічаюць і розныя таемныя таварыствы, як у арыгінальным „Кодзе да Вінчы“. Дзеянні адбываюцца не толькі ў сучаснасці. Паказана і сцэна з каралём у Новым замку, у час яго палону ў Гродне, і гутарка Панятоўскага з расійскім імператарам у Пецярбургу. Асаблівасцю твора з’яўляецца высокая ступень гістарычнай дакладнасці, вельмі многае ў сюжэце адпавядае дакументам. Некаторыя эпізоды, падобныя да мастацкай выдумкі, насамрэч мелі месца ў гісторыі».
Усе галоўныя персанажы аповесці маюць рэальных прататыпаў, у тым ліку і сярод гродзенцаў. Адзін з іх — вядомы гісторык Мечыслаў Супрон.
«У цэлым, гэтая кніга вельмі гарадзенская. Там шмат гарадзенскіх пейзажаў і гісторыі. Я б сказаў, што любоў да Гродна пранізвае кнігу, хоць там ёсць і Вільня, і трохі Мінска, ды іншыя месцы. Але галоўныя героі кнігі - гэта гарадзенцы і горад на Нёманам».
Паводле аўтара, гродзенскі характар кнігі будзе цікавы мясцовым чытачам. Тым больш, што разгадаць «код Панятоўскага» зусім не так проста. Прынамсі, ад пачатку ясна толькі адно — разгадка не відавочная, а забойца — дакладна не дварэцкі.
issuu.com/asnoru9/docs/_______i_________-.docx
Ахвотныя набыць і аплаціць заранёў кошт свайго папяровага асобніка — напішыце пра гэта ў каментарах да артыкула. Калі нас будзе шмат, то аўтар зладзіць краўдфандынг на выданне. Гэта дапаможа «Трыкутніку караля» выйсці за межы лічбавай прасторы.
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…