Людзі і справы

Страйк на Hrodna.life. Як пратэстуюць журналісты і як падтрымаць незалежнае медыя

Я Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life. Пішу гэты пост, каб папрасіць у вас дапамогі.

Цяпер нашы журналісты — насамрэч журналісткі. Дзяўчынкі прыкладна таго ж узросту, што і мае дочкі. Кожны раз, калі яны ідуць на рэдакцыйнае заданне, у мяне сціскаецца сэрца. За месяц ніхто з іх не спытаў, калі можна ўзяць адпачынак, ці будзе кампенсацыя за працоўныя выхадныя і як аплацяць перапрацоўку.

Гэтыя пытанні задаю сабе я. Таму прашу вас аб падтрымцы. Цяпер мой галоўны спецпраект — захаваць каманду і працягнуць працу рэдакцыі. Без вас нам будзе вельмі цяжка гэта зрабіць.

Гэты матэрыял падрыхтаваны дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon

Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.

Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы. Напрыклад — за мяжой. І ні ў якім разе не з карты беларускага банка.

Чытай яшчэ: «Я быў пазначаным». Руслан Кулевіч распавёў ўсё пра затрыманне, суд і цкаванне пасля «сутак»


Летам 2020 года я пісала аб дабрачыннасці, падарожжах і здаровым ладзе жыцця. Такія партнёрскія і рэкламныя праекты дапамагаюць зарабіць грошы для тых, хто піша навіны і некамерцыйныя гісторыі. Цяпер усе праекты спыненыя.

Мы ведаем — вам, нашым чытачам, важней іншая інфармацыя. Пра мірныя пратэсты. Пра тое, як фальсіфікавалі выбары, што адбываецца ў ізалятары часовага ўтрымання і ў турме. Пра людзей, якія сталі героямі, і пра тых, хто збіваў гараджан на вуліцах.

Чытай яшчэ:

Пайшоў другі месяц, як рэдакцыя Hrodna.life працуе без выхадных і не лічачыся з працоўным часам. Мы забыліся, што такое «абед па раскладзе». Нашы блізкія амаль не бачаць нас дома, яны «ўсё разумеюць». Забастоўка незалежных журналістаў - гэта застацца пасля працоўнага дня і пісаць далей. Выслухоўваць людзей. Тэлефанаваць у прэс-службы. Шукаць дакументы і правяраць факты.


Чытай яшчэ: Міліцыя прыйшла ў рэдакцыю Hrodna.life, таму што заўважыла бел-чырвона-белы сцяг у акне



У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025