Я Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life. Пішу гэты пост, каб папрасіць у вас дапамогі.
Цяпер нашы журналісты — насамрэч журналісткі. Дзяўчынкі прыкладна таго ж узросту, што і мае дочкі. Кожны раз, калі яны ідуць на рэдакцыйнае заданне, у мяне сціскаецца сэрца. За месяц ніхто з іх не спытаў, калі можна ўзяць адпачынак, ці будзе кампенсацыя за працоўныя выхадныя і як аплацяць перапрацоўку.
Гэтыя пытанні задаю сабе я. Таму прашу вас аб падтрымцы. Цяпер мой галоўны спецпраект — захаваць каманду і працягнуць працу рэдакцыі. Без вас нам будзе вельмі цяжка гэта зрабіць.
Гэты матэрыял падрыхтаваны дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon
Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.
Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы. Напрыклад — за мяжой. І ні ў якім разе не з карты беларускага банка.Чытай яшчэ: «Я быў пазначаным». Руслан Кулевіч распавёў ўсё пра затрыманне, суд і цкаванне пасля «сутак»
Летам 2020 года я пісала аб дабрачыннасці, падарожжах і здаровым ладзе жыцця. Такія партнёрскія і рэкламныя праекты дапамагаюць зарабіць грошы для тых, хто піша навіны і некамерцыйныя гісторыі. Цяпер усе праекты спыненыя.
Мы ведаем — вам, нашым чытачам, важней іншая інфармацыя. Пра мірныя пратэсты. Пра тое, як фальсіфікавалі выбары, што адбываецца ў ізалятары часовага ўтрымання і ў турме. Пра людзей, якія сталі героямі, і пра тых, хто збіваў гараджан на вуліцах.
Чытай яшчэ:
- «Ненастаяшчы прэзідэнт» прачнуўся знакамітым, але за кратамі
- «Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка». Што вядома пра дзяўчат з АМАПа, якія збілі 55-гадовую жанчыну ў Гродне
- «Фашысты ў кіно — ветлівыя людзі па параўнанні з імі». Бармэн з Гродна, — пра 14 гадзін пасля сустрэчы з АМАПам
Пайшоў другі месяц, як рэдакцыя Hrodna.life працуе без выхадных і не лічачыся з працоўным часам. Мы забыліся, што такое «абед па раскладзе». Нашы блізкія амаль не бачаць нас дома, яны «ўсё разумеюць». Забастоўка незалежных журналістаў - гэта застацца пасля працоўнага дня і пісаць далей. Выслухоўваць людзей. Тэлефанаваць у прэс-службы. Шукаць дакументы і правяраць факты.
Чытай яшчэ: Міліцыя прыйшла ў рэдакцыю Hrodna.life, таму што заўважыла бел-чырвона-белы сцяг у акне
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.