Валянцін родам з Мінска, але ўжо чатыры месяцы жыве і працуе ў Гродне. У новы для сябе горад ён узяў са сталіцы гiраскутар, які з прыходам вясны стаў яго асноўным відам транспарту. На ім хлопец без перашкод і таўкучкі ў тралейбусах дабіраецца на працу.
[the_ad id="16 085"]
Праблем з перамяшчэннем па горадзе хлопец не мае. Каб даехаць ад кінатэатра «Кастрычнік» на Савецкую, Валянцiну трэба
каля 30 хвілін.
«Агулам я езджу на гiраскутары каля васьмі месяцаў. Для мяне гэта зручны від транспарту, лепш чым ровар — тут не трэба круціць педалі. Кіраваць можна толькі націскам нагі, галоўнае трымаць раўнавагу, — кажа Валянцiн. — Зараджаецца такі апарат ад звычайнай разеткі, як мабільны тэлефон. У маім гiраскутары поўнай зарадкі хапае на чатыры гадзіны язды».
Хлопец кажа, што па горадзе ехаць зручна — тратуары добрыя. Перад бардзюрамі і іншымі перашкодамі ён прытармажвае або іх аб’язджае. Пад горку такі транспарт таксама едзе, проста трэба трохі нахіліцца. Недахоп — адсутнасць руля. Гіраскутары ёсць і з рулямі, яны нашмат хутчэй, але і значна даражэй.
У Беларусі такі вулічны транспарт можна купіць праз інтэрнэт. Гiраскутары бываюць розныя па камплектацыі і хуткасці, можна падабраць сабе любы. Валянцін свой купляў у Маскве ў 2016 годзе за 150 долараў. Са слоў хлопца, у Беларусі такі зараз каштуе каля 200.
«Калі б мне зараз прапанавалі выбар паміж роварам і гiраскутарам, то я б абраў другі варыянт. Там не трэба круціць педалі, проста стаў і паехаў. Праблем, каб дабрацца на працу, у мяне не ўзнікае.
Сярэдняя хуткасць якую я развіваю прыблізна 10 км/г. Вядома, можна і больш разагнацца, але гэта ўжо паўплывае на раўнавагу і можна папросту ўпасці. Яшчэ мінус гiраскутара ў тым, што можа рэзка скончыцца батарэя і ён проста затармозіць, а чалавек ад нечаканасці ўпадзе. Асабіста я падаў шмат разоў.
Ёсць ужо гiраскутары, якія разганяюцца да 45 км/г, але мне здаецца, яны вельмi небяспечныя, бо я не ўяўляю, як на такіх ездзіць па горадзе і трымаць раўнавагу — гэта рэальна страшна".
Валянцін лічыць што гiраскутары — транспарт будучыні. У развітых краінах можна часта ўбачыць людзей, якія ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца імі. Нават у Мінску гiраскутары пачалі набываць папулярнасць.
«Тут не трэба марнаваць грошы на бензін, гэта экалагічны від транспарту — можна падзарадзіцца электрычнасцю ў любым месцы. Пакуль гэта незвычайна — людзі пастаянна звяртаюць увагу і пытаюць, на чым гэта я еду, дзе можна купіць такі апарат і як ім кіраваць. Бывала, людзі падыходзілі і прасілі пракаціцца, я даю без праблем. Але ніхто з першага разу не можа паехаць — усе губляюць раўнавагу. Гэта як упершыню стаць на ролікі. Каб навучыцца ездзіць трэба каля двух дзён трэнiровак».
У Гродне людзей, якія выбіраюць гiраскутар як штодзённы транспарт, няма. Але Валянцін лічыць, што гэта пытанне часу. Ён упэўнены, што ў будучыні на вуліцах горада іх будзе усё больш.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…