Людзі і справы

З турботай аб пасажырах: пацыенты абласнога шпіталя могуць страціць зручны транспарт

«Нерэгулярныя» міжгароднія маршруткі з Гродна працягваюць ездзіць рэгулярна — як кажуць, «да першай канфіскацыі». Але ці ўвесь такі транспарт сапраўды павінен быць завязаны на аўтавакзалы? Hrodna.life знайшоў тып маршрутак, для якіх уведзеныя 26 лютага змены наогул не маюць сэнсу. А таксама яшчэ раз параўнаў «небяспечных» перавозчыкаў з аўтавакзалаўскімі.

У пацыентаў забяруць транспарт да бальніцы?

Пад новыя правілы трапляюць маршруткі, якія возяць людзей з райцэнтраў у Абласную бальніцу. Яны збіраюць пасажыраў па горадзе, вязуць у бальніцу, чакаюць і пасля вяртаюцца да дому. Такі расклад цалкам задавальняе пасажыраў.

Усе пасажыры гэтых маршрутак едуць у шпіталь. Ім наогул не трэба вакзал.
Кіроўцы гэтых маршрутак збянтэжаны больш за астатніх сваіх калег. Яны могуць згубіць працу, а пасажыры — зручны і не дарагі спосаб дабрацца да бальніцы. Вакзал нікому з іх наогул не патрэбны!

Людзям з інваліднасцю будзе горш

Сітуацыя з маршруткамі занепакоіла «Беларускае таварыства інвалідаў». Гродзенская абласная арганізацыя напісала зварот у Мінск.

«Мы таксама лічым, што гэта будзе нязручна для ўсіх, і для інвалідаў у прыватнасці: як для вазочнікаў, так і для сляпых. Асабліва калі трэба зранку дабрацца да вакзалу — гэта складана, прасцей сесці каля дома, — кажа Васіль Лукашэвіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі „Беларускага таварыства інвалідаў“. — Мы адпавілі ліст у цэнтральнае ўпраўленне, каб яны таксама нас падтрымалі».

Маршруткі ля абласной бальніцы
Лукашэвічу, як кіраўніцу абласной арганізацыі, паступілі звароты ад занепакоеных людзей з інваліднасцю. Ён кажа, што калі ў Мінску ў кожным раёне ёсць сацыяльнае таксі, дык у Гродне яно адно на ўвесь горад, а пра раёны і казаць няма чаго. Таму нашмат прасцей, калі за такімі людзьмі маршрутка прыедзе пад дом, чым прымушаць іх самастойна ехаць на вакзал і з яго.

«Нерэгуляршчыкі» — таннейшыя і больш гнуткія

А што для астатніх пасажыраў, для якіх карыстанне вакзаламі магло б мець хаця б нейкі сэнс? Мы параўналі маршруткі з вакзальнымі прапановамі на двух папулярных напрамках.

Паездка з Гродна да Брэста з кампаніяй brest-grodno.by абыйдзецца ўсяго ў 12 рублёў. Праз 3,5 гадзіны вы будзеце на месцы. Кошт праезду ў маршрутках або аўтобусах ад аўтавакзала вагаецца ад 14,5 да 17,1 рублёў. У розны час выязджаюць аўтобусы з розным маршрутам: самым не выгадным будзе варыянт праз Кобрын — менавіта ён каштуе 17,1 і займае аж 4,5 гадзіны!

Дабрацца да Мінска можна таксама за 12 рублёў з прыватнікамі (ёсць некалькі фірм) і за 13,31 з аўтавакзала. Прыватныя маршруткі адпраўляюцца ў першы рэйс у 3.30, з вакзалу можна адправіцца на гадзіну пазней. З 4.30 наступныя вакзальныя рэйсы ідуць амаль адзін за адным: 5, 6, 9, але потым — перапынак ажно да 13.30. Інтэрвал руху ў прыватных кампаній — ад 30 хвілін да гадзіны.

Цэны розныя, бо аўтавакзал за свае паслугі бярэ грошы: як за права на ім спыняцца, так і працэнт з продажы квіткоў. Пасрэднік на шляху паміж перавозчыкам і пасажырам уплывае на канчатковую цану паслугі.

Працуюць без змен

Гродзенскія «нерэгуляршчыкі» пакуль працуюць без змен. Дыспетчар brest-grodno.by расказала, што фірма ўвесь час прымае замовы, цэны не змяніліся — як і раней, гэта 12 рублёў.

Гродзенскія кіроўцы кажуць, што за парушэнне правіл перавозу пакуль нікога не аштрафавалі. Штраф, дарэчы, не маленькі - ад 20 да 50 базавых (490−1225 рублёў).

[irp posts="51 826″ name=" Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі". Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы"]

Кіроўца фірмы M6 express Вячаслаў кажа: «Пакуль працуем, што будзе далей — невядома». Пра забастоўкі, што былі ў Слуцку і Салігорску, адгукаецца крытычна:

«Забастоўка толькі тады будзе мець плён, калі яна будзе агульнай. Сёння не працуюць толькі некалькі фірм у двух гарадах. Улады падрыхтаваліся і дадалі на тыя маршруты аўтобусаў, каб не было напружанасці».

Толькі забастоўка ва ўсіх гарадах разам магла б выклікаць паралюш транспарту і масавую незадаволенасць пасажыраў.

Вячаслаў прапануе задумацца: як усе маршруткі, калі б захацелі працаваць паводле новых правіл, размясціліся б на вакзалах? Нават пры мінімальным часе стаяння — 5 хвілін — у многіх гарадах трэба было б як мінімум дабудоўваць платформы. Але кіроўца думае, што будзе інакш: «Хутчэй проста частка перавозчыкаў апынецца „па за бартом“ і згубіць бізнес».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025