У 1568 годзе ў Нюрнбергу з-пад друкарскага прэса выйшла гравюра, якая адразу прыцягнула ўвагу адукаваных еўрапейцаў. Яе неаднаразова капіявалі іншыя граверы, а яе персанажы траплялі на старонкі энцыклапедый. Гравюра зрабіла вядомым імя нашага горада на агульнаеўрапейскім узроўні.
Але што абумовіла такую папулярнасць гравюры і пры чым тут Гродна? Справа ў тым, што праца творцы, знакамітага гравёра Мацея Цюндта, адна з першых падрабязна распавяла пра падзеі з усходняга ўскрайка Еўропы — цікавага, але на той час малавядомага рэгіёна.
Гравюра, якая завецца «Сапраўдная выява горада Гродна ў Літве», адлюстроўвае наш горад падчас сустрэчы замежных пасольстваў у ліпені 1567 года.
Каманда hrodna.life мае шэраг прапаноў па папулярызацыі гродзенскай гравюры як гарадскога брэнда і яе замацаванні ў культурнай прасторы горада.
Наступны, 2018-ы год для гравюры юбілейны — у ім яна адзначыць сваё 450-годдзе. Але не менш святочная гэтая падзея і ўласна для Гродна — менавіта тады быў упершыню намаляваны з натуры беларускі горад. Гэты факт сведчыць аб прысутнасці Гродна ў тагачаснай еўрапейскай культурнай прасторы, яго значнасці ў гісторыі нашай краіны і рэгіёна.
Мы, гродзенцы, любім падкрэсліваць свае багатыя культурныя традыцыі, таму адзначыць 450-гадовы юбілей гравюры — справа нашага гонару. Рэалізацыя ідэй паспрыяе паляпшэнню турыстычнага іміджа горада, палепшыць яго прываблівасць сярод наведвальнікаў.
Дадатковай спрыяльнай умовай з’яўляецца правядзенне ў чэрвені 2018 года XII фестывалю нацыянальных культур у Гродне, які стварае ўсе умовы для рэалізацыі падчас свята шэрагу культурных мерапрыемстваў, прысвечаных гораду на гравюры.
Каб рэалізаваць запланаванае (а мы маем на гэта 12 месяцаў), нам патрабуецца:
Мы прапануем гораду на абмяркаванне 4 ідэі, якія распавядуць гродзенцам і гасцям горада аб гравюры «Vera designatio Urbis in Littavia Grodnae» («Сапраўдная выява горада Гродна ў Літве»)
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…