Якім будзе лёс мастацкага музея ў Гродне. І што пра гэта думаюць мастакі

Ініцыятыўная група звярнулася да ўладаў горада з прапановай стварыць у Гродне мастацкі музей. Ім прапанавалі прынесці ясную канцэпцыю. Ініцыятары яе стварылі, а ўлады паабяцалі запрасіць на слуханні ў жніўні. Тады будзе ісці размова аб прызначэнні будынка былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў і рамонце ўнутраных памяшканні. Пакуль ідзе знешні рамонт — займаюцца дахам і сценамі.

Якая канцэпцыя музея

— Можа не ў той форме, як хацелася б нам, але мастацкі музей павінен быць, тым больш у Гродне. Гэта патрэбна не толькі мастакам. Гэта культурная каштоўнасць, — кажа Наталля Паўленка, адна з ініцыятараў.

Яны падрыхтавалі матэрыял пра тое, што магло б быць на першым, другім, трэцім паверсе. На першым паверсе плануюць арганізаваць каворкінг, кафэ, мастацкую краму і мультымедыйны зала з сучаснай тэхнікай.

— Зараз вельмі шмат такіх залаў - зала Гагена, Ван Гога, Клімта. Гэта сучасныя тэндэнцыі рабіць музей часткай забаўляльнага жыцця. Культура падаецца сучаснаму грамадству ў якасці адпачынку, а не нуднай навукі. Калі казаць пра турыстычны горад і прыцягненне турыстаў, мы будзем прыцягваць іх не навуковымі фондамі, а прадстаўляць шоу пра гісторыю, культуру і мастацтва горада і вобласці, — кажа Наталля.


Мастацкі музей у Гродне: чаму ён павінен паўстаць і як яго падтрымаць ужо зараз


На яе думку, гэта дазволіць рабіць зменныя выставы і зрабіць наведванне музея «шматразовым». Тым больш, што многія музеі зараз робяць адкрытымі свае фотабанкі. Гэта магчымасць прадэманстраваць тыя калекцыі, якіх няма ў гродзенскіх музеях: напрыклад, Льва Бакста — ураджэнца Гродна, і прадстаўнікоў парыжскай школы. Аб’яднаць гродзенскую спадчыну ў адным месцы і паказаць маладых мастакоў, якія сыходзяць працаваць толькі ў мультымедыя, і для ўспрымання якіх патрэбныя прастора і праектары.

На другім паверсе былі б пастаянныя экспазіцыі. На трэцім — службовыя памяшканні, лекторыі, майстэрні.

Ініцыятары — Наталля Храброва, Наталля Паўленка, Сяргей Грыневіч
І ўсё працуе — будынак не на адзін раз, а на шматразовае наведванне. І гэта вельмі важна, таму што калі мы прапануем канцэпцыю гораду, мы думаем, што гэта рэч затратная. Але як рэч іміджавая, якая дазваляе на высокім узроўні прадставіць горад, вобласць, краіну — вельмі добрая ідэя, — кажа Наталля.

Яна лічыць, што музей выконваў бы і выхаваўчую функцыю і дапамагаў бы наглядна выхоўваць патрыятызм. Асабліва ў маладых людзях, якія хочуць з’ехаць з краіны.

Што пра гэта думаюць работнікі культуры?

— Другая група, якая занялася пытаннем, ідзе не па тым шляху. Саюз мастакоў займаецца музеем даўно, але на ўзроўні вобласці. А горад па статусе не можа займацца арганізацыяй музея. Калі і будзе, то не гарадскі, а абласны музей або абласная карцінная галерэя. Пытанне вырашаецца, але не ў гэтым будынку — сам будынак не пасуе пад карцінную галерэю. Гаворка ідзе пра другое крыло Новага замка, адкуль пераязджае бібліятэка Карскага. І ў гэтым крыле замка будзе карцінная галерэя пры музейным комплексе, — кажа скульптар Уладзімір Панцялееў.


«Ганьба, што яго няма». Навошта Гродна мастацкі музей і калі ён можа з’явіцца


— Гэта толькі плюс — ёсць гатовы штат супрацоўнікаў. Стаіць пытанне аб пераносе экспанатаў са Старога замка ў гэтае крыло. Гэта пытанне гадоў 10, калі Стары замак здадуць у эксплуатацыю, але ніяк не сёння-заўтра. Наўпрост ці ўскосна ўсе мастакі зацікаўлены ў гэтым. Пакуль варта звярнуць увагу на фарміраванне фондаў, каб потым, калі пытанне вырашыцца, было чым запоўніць гэтую карцінную галерэю. Гэта вельмі няпростае пытанне, — кажа Панцялееў.

Наталля Паўленка лічыць, што музей павінен быць менавіта ў Палацы тэкстыльшчыкаў. На яе думку, месца адыгрывае вялікую ролю, і музей у Новым замку — пройгрышны варыянт. Будынак павінен прыцягваць людзей і завязваць музейны квартал. Тым больш, у Новым замку нельга зрабіць мультымедыйныя залы — плошчы не тыя. Прааналізаваць гродзенскія фонды яна збіраецца ў ліпені.

Пабудаваць новы будынак?

Мастачка Валянціна Шоба лічыць, што трэба пабудаваць пад музей новы будынак дзе-небудзь у цэнтры. Напрыклад, на месцы Дома быту. Яна гатовая паўдзельнічаць у выставах, але не ведае, што можа зрабіць для музея.

— Пачнем з самага галоўнага: калекцыя ёсць? Хто яе падорыць? Якія прыватнікі падораць калекцыю? Гісторыка-археалагічны музей — на якіх падставах? Музей сучаснага мастацтва? Гэта значыць, мастакі павінны ўзяць і падарыць самае лепшае. А потым могуць трапіць у запаснікі, — пытаецца графік Юрый Якавенка. — У нас выставачная зала пустуе — мастакі не робяць выставы. Чаму не робяць — нецікава, з фінансавага пункту гледжання цяжка зараз зрабіць добрую сур’ёзную выставу. І не кожны здольны яе зрабіць.

Наталля Паўленка кажа, што акрамя фінансавання ад горада, можна паспрабаваць знайсці рэсурсы праз гранты. Карціны закупіць ў мастакоў і ўзяць у іншых музеяў. Штат супрацоўнікаў можна знайсці сярод маладога пакалення. Яна лічыць, што за час падрыхтоўкі да стварэння — каля пяці гадоў - можна вырашыць гэтыя пытанні.

Юрый Якавенка падтрымлівае ідэю зрабіць карцінную галерэю ў будынку Новага замка. Таму што ўтрымліваць новы мастацкі музей — дорага.

Абмеркаванне ідэі ў культурным цэнтры «Фестывальны»
— Гэта будынак прывесці пад музейныя стандарты, гэта закупка абсталявання, сховішчаў. Гэта кандыцыянеры, спецыяльнае абсталяванне, каб падтрымліваць адмысловую тэмпературу, вільготнасць — так круглы год. Гэта штат работнікаў які трэба. У нас мастацтвазнаўцаў такіх няма, каб гэтыя штаты утрэсці.

Наталля нагадвае, што Новы замак для музея трэба таксама адаптаваць і ўтрымліваць. Траты будуць ўсюды, але зваротная аддача пры новым будынку будзе несувымернай.

Ларыса Макей, гаспадыня галерэі «У Майстра», якая цяпер здаецца ў арэнду, кажа, што гэта «дастаткова ўтапічная думка для маленькага правінцыйнага горада» і на гэта павінны быць вылучаныя велізарныя фінансы.

— Гэта пытанне нашага маленькага горада. Пытанне не фінансаў, а неабходнасці. Людзей, якія рэальна цікавяцца гэтым, становіцца ўсё менш і менш. Хоць моладзь накшталт прыцягнутая. Але местачковасць і ўезднасць маленькай правінцыі - гэта рэальна адчуваецца. Мне здаецца, гэта абсалютна пытанне нашага часу. Сумна, але гэта факт. Мінск існуе па іншых законах. Спадзяюся, гэта і да нас прыйдзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024