Панэлькі замест палёў, гандлёвыя цэнтры на пустках і дарогі на месцы сцяжынак. Як рос Гродна апошнія 17 гадоў

Менш чым за 20 гадоў плошча Гродна павялічылася прыблізна ўдвая. Горад стаў трэцім па велічыні ў Беларусі. Hrodna.life паглядзеў, як забудоўваўся і змяняўся Гродна з 2003 года да гэтага часу. Якім быў Фолюш, што было на месцы Альшанкі, як будаваліся першыя «хмарачосы».

Гродзенскія хмарачосы

Завулак Паповіча, а разам з ім тры гродзенскія «хмарачосы» і частка ВКМ у верасні 2003 выглядалі так.

Праз шэсць гадоў, у 2009, тут ужо з’явілася чатырохпалосны дарога і першыя сляды будаўніцтва новых дамоў.

Вясной 2012 дзевяціпавярховікі ўжо пабудаваныя, а дзве з трох высотак яшчэ толькі дабудоўвалі.

Так гэты раён выглядае зараз.

Пазнаць гэты раён горада па фота 2003 года практычна немагчыма.

Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя


Поле № 13

Тое, што на полі за пасёлкам Фабрычны з’явіцца цэлы мікрараён, у 2003 мала хто мог сабе ўявіць. Альшанка 17 гадоў таму выглядала так. Паўднёвы таксама выглядаў зусім інакш.

На здымках 2007 года відаць, як у мікрараёне Паўднёвы з’яўляюцца новыя ўчасткі. Альшанка па ранейшаму — поле.

Дзесяць гадоў таму Паўднёвы амаль дасягнуў сваіх цяперашніх межаў, але паміж ім і Фабрычным застаецца велізарная пустка.

13 раён: пачатак

На фота са спадарожніка, зробленых вясной 2012 года, можна ўбачыць, як у Гродне з’яўляецца новы мікрараён.

У 2019 Паўднёвы, Альшанка і Фабрычны зліліся ў адзінае цэлае.

Як кажуць, адчуй розніцу.

Нягледзячы на ​​тое, што зорны час адкрытых рынкаў ужо прайшоў, рынак «Паўднёвы» з 2003 года моцна змяніўся. Тут з’явілася не толькі вялікая паркоўка, але і пляцоўка для продажу аўто.

Альшанка версія 2003

Калі фота ніжэй пакінуць без подпісу, наўрад ці хто адгадае, дзе гэта. Так, менавіта такой была вуліца Вольгі Соламавай у раёне крамы «Алмі» ў 2003-м.

Па здымках са спадарожніка бачна, як улетку 2007 раён працягваюць актыўна забудоўваць, паралельна будуючы дарогу.

У 2012 зноў робяць дарогу, гэтым разам на здымак трапіў працэс будаўніцтва гродзенскай «кальцавой».

Глядзіце, як яна выглядае зараз.

Канешне, не Альшанка, але змены істотныя.

ВКМ, вул. Маслакова

Такой у 2003 была вуліца Маслакова, хоць правільней будзе сказаць, што яе і не было.

На здымках 2012 года відаць, як ідзе будаўніцтва ўнутранага кальца.

Пралятаючы над гэтай дарогай праз пяць гадоў, спадарожнік захаваў працэс рэканструкцыі развязкі, якая вядзе да Альшанкі.

У сярэдзіне гэтага лета дарога выглядала вось так.

Ушчыльненне і будаўніцтва самага вялікага гандлёвага цэнтра ў краіне

За гэтыя гады забудова па праспекце Янкі Купалы стала значна шчыльней, у 2003 царкву толькі пачыналі будаваць.

Зразумела, у тыя гады ніхто і ўявіць сабе не мог, што на пустцы каля бальніцы будуць будаваць гандлёвы цэнтр Трыніці. Яно і не дзіўна, першы гіпермаркет з’явіўся толькі ў 2008.

На здымках 2019 года царква даўно функцыянуе, будаўніцтва самага вялікага цэнтра набліжаецца да завяршэння, а ўшчыльненне раёна працягваецца.

Акружаны з усіх бакоў лесам, а ад таго і самы малавядомы раён горада Кашэўнікі - Пагараны ў 2003 налічваў дзясятак дамоў. У 2019 ён усё таксама скрыты і малавядомы, але ўжо шчыльна забудаваны.

З вёскі ў горад

Яшчэ адзін раён, дзе на працягу апошніх 10−15 гадоў ішла інтэнсіўная забудова — Вішнявец.

Вясной 2003 на вуліцы Паўднёвай было ўсяго некалькі дамоў.

Ужо ўлетку 2007 шматпавярхоўкі наблізіліся да былой вёскі Малахавічы.

На фота 2014 года можна ўбачыць, як шматкватэрныя дамы атачылі раён прыватнай забудовы. Будаўніцтва Трыніці толькі пачынаецца.

На фота са спадарожніка з лета 2019 бачна, што забудова гэтай часткі Вішняўца завершана.

ТЭСТ: Ці адрозніце вы спальныя раёны Гродна?


Калбасіно

Альшанка — не адзіны новы мікрараён, пабудаваны на землях, дзе зусім нядаўна вырошчвалі сельскагаспадарчыя культуры.

У перыяд з 2003 па 2014 на гэтым месцы практычна нічога не мянялася.

Хіба што поле на фота 2014 свежаўзаранае.

Але ўжо восенню 2016 спадарожнік, пралятаючы над Гродна, засняў будаўніцтва першых гмахаў.

А так гэты ўчастак выглядае цяпер.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025