Як трэніруюцца людзі з інваліднасцю. У Смаргоні працуе лагер актыўнай рэабілітацыі

«Мэта лагера — выманіць людзей з абмежаванымі магчымасцямі з дому. Каб яны пачалі весці актыўнае жыцця, чымсьці займацца, не проста седзячы ў сценах свайго дома і псіхалагічна паміраючы», — кажа кіраўнік лагера Яўгеній.

Лагер накіраваны на фізічнае развіццё і падтрыманне фізічнай формы. Наведвальнікі гулялі ў спартовыя гульні - кеглі, баскетбол, боча, і займаліся на трэнажорах. А напрыканцы лагеру правялі спаборніцтвы паміж камандамі. Важнае месца займалі лекцыі па самаабслугоўванню, каб чалавек мог быць незалежным ад іншых. Або каб ён мог патлумачыць, як яму дапамагчы. Не ведаючы нюансаў, памагаючы можа нашкодзіць і чалавеку ў вазку, і сабе.

Найбольш усім спадабаліся менавіта актыўныя гульні і камунікацыя. Некаторыя казалі, што наведвальнікі з лагеру сталі іх другой сям’ёй. «Было цікава, — кажа Андрэй. — Па-першае, камунікацыя. Па-другое, палепшылася фізічнае развіццё. Вельмі добра залезці на трэнажоры». «І мне спадабаўся трэнажор, асабліва на рукі, — пагаджаецца Марк. — Я і ў тэніс настольны гуляю, адзін раз на гарадскіх спаборніцтвах заняў другое месца. Падабаецца з людзьмі камунікаваць, знаёміцца, дапамагаць ім».

Ініцыятыва «Жыццё без межаў - лагер актыўнай рэабілітацыі» рэалізовалася у мінулым годзе з 19 верасня па 11 лістапада на базе Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пад назвай «Цёплы дом». Удзельнікамі сталі 14 людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, якіх раздзялілі на дзве групы. Жадаючых наведаць лагер было яшчэ больш, але ў мінулым годзе не ўдалося ахапіць больш людзей. Сёлета плануецца набраць тры-чатыры групы і зрабіць лагер кругласуткавым, а не дзённым. Яўгеній лічыць, што гэта будзе больш прадуктыўным.

Да лагеру былі закуплены інструменты і матэрыялы. Трэнажоры ўласнаруч за некалькі тыдняў сабралі людзі з Грамадскага аб’яднання інвалідаў і Цэнтру дзённага прыбывання інвалідаў. Комплекс практыкаванняў распрацоўваў Яўгеній, сыходзячы з уласнага вопыту і відэаролікаў.

«Калі чалавек выходзіць на вазку, з палачкай, на яго глядзяць неяк дзіка»

Улады адзначаюць, што ў Смаргоні шмат ініцыятыўных людзей і арганізацый. Яны з усмешкай называюць Яўгена «рэйдарам». Дзякуючы яму «Цёплы дом» заімеў яшчэ адзін паверх будынку. Гэта пашырэнне дазволіць працаваць з людзьмі з інваліднасцю з 16 да 18 гадоў. Бо атрымліваецца, што людзі з 16 да 18 гадоў губляюць апеку. Да 16 гадоў яны навучаюцца ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючай адукацыі, з 18 — у «Цёплым доме». А два гады прадстаўлены самі сабе. Таксама ў планах — стварыць бібліятэку ў «Цёплым доме», бо грамадскія бібліятэкі не прыстасаваны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Яшчэ адна мэта праекту — расказаць гараджанам пра людзей з інваліднасцю. Гэта штогадовая акцыя «Даступны горад». Людзям раздавалі буклеты, але большая частка з іх уцякала. «Калі чалавек выходзіць на вазку, з палачкай, на яго глядзяць неяк дзіка і не прыймаюць як паўнапраўнага чалавека, — кажа Яўгеній. — Мы хочам, каб такога не здаралася. Каб усе ведалі, што асаблівыя людзі ёсць у нашым грамадстве». Ён кажа, што моладзь больш ведае пра людзей з інваліднасцю і безбар’ернае асяроддзе, а людзі гадоў 40+ - мала праінфармаваныя.

Усталёўвалі кнопкі для людзей з інваліднасцю, а іх зрывалі

С 2012 года штогод людзі з інваліднасцю манітораць цэнтр горада і асноўныя ўстановы мікрараёна. Яны кажуць, што цэнтр ужо даступны на 80 адсоткаў. У планах — зрабіць у гасцініцы хаця б адзін нумар для людзей з інваліднасцю. Па еўрапейскаму праекту сумесна з «Цёплым домам» будуецца аграсядзіба Кралявіцы, якая будзе даступнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

— У нас была задача зрабіць безбар’ернай цэнтральную вуліцу Савецкую. Мы зрабілі, хай не ідэальна. Некаторыя арганізацыі ішлі насустрач. Дзе было немагчыма ўсталяваць пандус, усталявалі кнопкі. Але некаторыя людзі зрывалі іх, — кажа Генадзій Бычко, намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама.

Патрабаваць наяўнасць пандусаў і ўсіх нормаў безбар’ернага асяроддзя можна пры новым будаўніцтве ці мадэрнізацыі. Часта ЖКХ пры рамонце пытае, ці жыве ў пэўным доме інвалід. Людзі з інваліднасцю лічаць такі падыход неправільным. Раптам хтосьці пераедзе? Ці здаровы чалавек атрымае інваліднасць? Да таго ж, безбар’ернае асяроддзе патрэбна і мамам з дзіцячымі вазкамі, і пажылым людзям.

Ініцыятыва «Жыццё без межаў - лагер актыўнай рэабілітацыі» рэалізуецца ў межах праграмы тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця ПРАААН і фінансуецца ЕЗ. Зараз ёсць план мерапрыемстваў па развіццю безбар’ернага асяроддзя. «Самае галоўнае, што ёсць ініцыятыўная людзі, якія нам спаць не дадуць, — кажа Генадзій Бычко. — Мне падабаецца, што людзі самі вызначаюць балявыя кропкі і падказваюць нам».


А вы знаете о том, что психология и здоровье очень тесно взаимосвязаны. Доказано, что жизнерадостные и довольные люди намного реже болеют, или быстрее избавляются от недугов. Давайте попробуем подробнее разобраться в этом вопросе.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024