У пад’ездзе дома гродзенкі Юліі Каляды ў самым цэнтры Гродна паверх зялёнай алейнай фарбы растуць кветкі, лётаюць птушкі, бачная панарама горада. Малюнкі на сценах яна зрабіла законна разам з сябрамі. Расказваем, колькі грошаў і часу на гэта пайшло, а таксама навошта наогул такое мастацтва.
— Хочацца, таму і раблю, — кажа Юля пра прычыну ўпрыгожвання. — Мы жывем у хрушчоўцы. Пад’езд памаляваны зялёнай і белай фарбай. Я не ўспрымаю яго, як прастору, у якой хочацца знаходзіцца. Звычайны стан пад’езда не задавальняе мяне і некаторых іншых суседзяў.Той жа думкі прытрымліваецца і Андрэй, які жыве ў тым жа пад’ездзе:
— Вяртаешся пасля працы, заходзіш у пад’езд: выгляд у яго не самы прыемны, непрыемны пах ад катоў.Юля вырашыла змяніць сітуацыю і звярнуць увагу суседзяў на тое, што пад’езд — таксама прастора, да якой яны маюць дачыненне. Лесвічныя клеткі могуць быць утульнымі, чыстымі, тут можна прыбіраць самым.
Першым крокам да ўтульнасці стала размалёўка сцен. Малюнкі дзяўчына абірала сама. Хоць сімпатызуе сучаснаму мастацтву, стрыт-арту, але спынілася на спакойных графічных выявах галінак, кветак, птушак і будынкаў горада.
— Хацелася, каб малюнкі былі простыя і зразумелыя ўсім, і дзецям і дарослым. Спадзяюся, што суседзям спадабаюцца. Колер — белы, бо гарманізуе з фарбай на сценах.
Эскізы дзяўчына зацвердзіла ў ЖЭС пры асабістай сустрэчы з начальнікам. Начальнік не быў супраць і далейшых планаў добраўпарадкавання двара.
Камунікацыя з суседзямі ішла праз папяровыя абвесткі ў пад’ездзе.
— Я павесіла карткі, што на тыдні мы будзем размалёўваць сцены пад’езда: «Спадзяюся, вы не супраць». Раней па іншых нагодах на такіх абвестках ішла доўгая перапіска. А тут ніхто не абураўся. І так добра, — кажа Юля.
Зноў жа праз абвесткі суседзі даведаліся, што перад размалёўкай пад’езд будуць мыць. Некаторыя далучілся са сваімі вёдрамі і анучамі.
З выразкай трафарэтаў бясплатна дапамагла студыя «Макей».
Каля 30 рублёў пайшло на закупку матэрыялаў: акрылавая фарба, пэндзлі, скотч. Фарбавалі Юля і чацвёра яе сяброў, як валанцёры. Увесь працэс доўжыўся каля шасці гадзін цягам двух дзён.
Чаму людзі прысвяцілі столькі часу не свайму пад’езду? Бадай што, іх захапіў энтузіязм Юлі ды захацелася па-сяброўску дапамагчы.
— Я ведаю, наколькі цяжка, калі ты кажаш і няма водгуку. Таму важна ў такім актывізме адно аднаго падтрымліваць. Акрамя таго, мы, як дарослыя дзеці, любім нечым мерацца. Адзін дасягнуў поспеху, размаляваў прыгожа пад’езд. Іншы тады думае: «Як гэта, ён умее, а я не?» — разважае Алена Майсюк.Паводле Алены, кожны чалавек — творчая асоба. Нават у тым, каб памыць посуд асаблівым спосабам, або падабраць памаду пад адзенне. Калі творчасць выходзіць па-за межы памады, ён пачынае займаца актывізмам.
Яшчэ ў адной дзяўчыны Юлі з каманды «мастакоў» праца не звязаная з творчасцю, таму такая дзейнасць для яе — добры спосаб адпачыць.Андрэй Ціцяк спачатку планаваў паўдзельнічаць толькі як дызайнер, які раскажа, што як размалёўваць. Аднак пасля ўзяў сабе адну сценку:— Гэты працэс паніжае ўзровень стрэсу, разнявольвае, прыносіць карысць для жыхароў. Рабіць прыгажосць — мая прафесійная задача.
Сябар Юлі Андрэй прызнаецца, што па ўласнай ініцыятыве не займаўся б расфарбоўкай:
— Юля загарэлася. Я вырашыў яе падтрымаць, хоць раней такой творчасцю не займаўся. Спадабалася, атрымаў задавальненне.
Жыхарка пад’езда Наталля адзначыла, што малюнкі патрэбныя для настрою, утульнасці, каб было па-хатняму і не падобна да іншых дамоў.
Малюнкі на сценах — толькі першы этап вялікага праекта Юліі Каляды «Утульны дворык у цэнтры Гродна».
У планах — разбіць больш клумбаў на газонах, стварыць сад камянёў, размаляваць трансфарматарную будку каля пад’езда выявамі горада, напрыклад, муралам з Фарай Вітаўта, павесіць у пад’ездзе свяцільнікі замест лямпачак.Цяпер ідзе распрацоўка праекта ландшафтнага дызайну. Юрый Крэнь прапанаваў зрабіць яго бясплатна.Са сваім праектам Юлія ўдзельнічае ў конкурсе #Паскарэнне на платформе Talaka. Там яна выкладзе ўсе разлікі па меркаваных затратах на праект. Пераможцаў конкурсу абвесцяць на пачатку лютага. Аднак Юля запэўнівае, што яны будуць рэалізоўваць праект, нават калі не перамогуць.
[irp posts="45 077″ name="У межах конкурса праектаў #Паскарэнне можна прайсці бясплатны курс па асновах ментарынгу"]
— Веру, што атрымаецца, бо маю мільён жаданняў, — кажа Юля.
[irp posts="44 287″ name="Застаўся адзін дзень, каб выйграць 6000 рублёў у конкурсе #Паскарэнне (+прыклады класных праектаў)"]
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…